Эканоміка

У Беларусі ўстаноўлена 3.383 банкаматы, 3.207 інфакіёскаў і 80 імпрынтараў

Нацыянальны банк Беларусі распрацоўвае прапановы па стымуляванні выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак,
заявіў 15 мая на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў.

«Распрацоўваецца шэраг прапаноў па эканамічным стымуляванні суб’ектаў, у прыватнасці, гандлю, па выкарыстанні пластыкавых картак. Нацбанк актыўна разглядае цяпер гэтыя пытанні, праводзіць кансультацыі ў Мінгандлю», — сказаў Дубкоў.

Пры гэтым ён адзначыў, што перспектывы развіцця сістэм безнаяўных разлікаў трэба разглядаць комплексна, бо размова ідзе не толькі аб самой пластыкавай картцы, але і аб тэрміналах для выканання адпаведных аперацый, тэлекамунікацыях.

«Да тых пор, пакуль гандаль і суб’екты, якія прадастаўляюць паслугі, не будуць рэальна эканамічна зацікаўлены ў выкарыстанні пластыкавых картак, рух у гэтым кірунку будзе абмежаваны. На рынку ў нас ёсць канкурэнцыя, неабходная інфраструктура, тэлекамунікацыі, стаіць пытанне, каб напоўніць гэтыя адносіны рэальным эканамічным зместам», — дадаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Паводле звестак Нацбанка, на 1 красавіка 2012 года 23 банкі Беларусі эмітавалі банкаўскія пластыкавыя карткі ўнутраных, міжнародных і ўнутраных прыватных плацежных сістэм.

Колькасць банкаўскіх пластыкавых картак, якія знаходзяцца ў абарачэнні, па стане на 1 красавіка 2012 года склала 9 млн. 817,7 тыс., у тым ліку 4 млн. 550,1 тыс. картак сістэмы «БелКарт», 5 млн. 266,9 тыс. картак міжнародных плацежных сістэм.

У Беларусі ўстаноўлена 3.383 банкаматы, 3.207 інфакіёскаў і 80 імпрынтараў, 28.067 арганізацый гандлю (сэрвісу) аснашчаны 43.777 плацежнымі тэрміналамі.

За першы квартал 2012 года на тэрыторыі Беларусі ажыццёўлена 153.619.455 аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак у беларускіх рублях на суму 31.902.413 млн. рублёў. Удзельная вага безнаяўных аперацый у агульнай колькасці аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак склала 60,8%, а ў сумарным выражэнні — 19,2%.

Агульная колькасць аперацый у замежнай валюце за першы квартал 2012 года склала 751.725 аперацый на суму 337 млн. 303,1 тыс. долараў ЗША. Удзельная вага безнаяўных аперацый у агульнай колькасці аперацый з выкарыстаннем картак у замежнай валюце склала 22,2%, а ў сумарным выражэнні — 9,4%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць