Улада

Адбудзецца прыватызацыя службовага жытла

Асобным службоўцам будзе дазволена да 1 студзеня 2008 года прыватызаваць займаныя службовыя жылыя кватэры й дамы.

Асобным службоўцам будзе дазволена да 1 студзеня 2008 года прыватызаваць займаныя службовыя жылыя памяшканнi.

У Беларусi ўводзiцца новы парадак прадастаўлення i выкарыстання службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама значна звужаецца кола асобаў, якiя надзяляюцца правам на атрыманне такога жылля. Адпаведны Указ № 128 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення i выкарыстання жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду» кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 19 сакавiка.

Службовыя жылыя памяшканнi будуць прадастаўляцца толькi ў iндывiдуальным парадку Прэзiдэнтам Беларусi, урадам i аблвыканкамамi i па вузкаму пералiку падстаў.

Устаноўлены вычарпальны пералiк асобаў, якiя маюць права на атрыманне службовага жылля без улiку падстаў. Гэта: суддзi i пракурорскiя работнiкi, ваеннаслужачыя, асобы радавога i начальнiцкага складу органаў унутраных спраў, фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, а таксама спецыялiсты, якiя забяспечваюцца жыллём, пабудаваным за кошт бюджэтных сродкаў, што накiроўваюцца на пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Урэгуляваны пытаннi выкарыстання жыллёвага фонду, пабудаванага за кошт мэтавых сродкаў, якiя штогод прадугледжваюцца ў бюджэце на пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы: вызначаны катэгорыi грамадзян, якiм будуць прадастаўляцца такiя жылыя памяшканнi, а таксама ўмовы i падставы iх прадастаўлення.

Незаселеныя жылыя памяшканнi ў жылых дамах, пабудаваных за кошт названых сродкаў, размешчаных у населеных пунктах, выведзеных з забруджаных тэрыторый, дазволена выкарыстоўваць толькi ў якасцi службовых. Прадугледжаны магчымасцi вырашэння жыллёвых пытанняў некаторым катэгорыям асоб, што займаюць службовыя жылыя памяшканнi, прадастаўленыя да ўступлення ў сiлу ўказа Прэзiдэнта ад 29 лiстапада 2005 года № 565.

Так, суддзям i пракурорскiм работнiкам (якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i якiя прапрацавалi 10 i больш гадоў на названых пасадах), ваеннаслужачым (якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i маюць выслугу 10 i больш гадоў), грамадзянам, якiя не падлягаюць высяленню са службовых жылых памяшканняў без прадастаўлення iм iншых жылых памяшканняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, прадастаўлены два спосабы набыцця ўласнага жылля.

Па‑першае, iм дазволена прыватызаваць на выплатнай аснове да 1 студзеня 2008 года займаемыя службовыя жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду. У выпадку смерцi (гiбелi, прызнання адсутным без вестак) наймальнiка службовага жылога памяшкання з лiку вышэйпералiчаных катэгорый асобаў, якi не выкарыстаў права прыватызацыi ў тэрмiн да 1 студзеня 2008 года, права прыватызацыi займаемага службовага жылля ў гэты ж тэрмiн i на такiх жа ўмовах прадастаўляецца членам яго сям’i.

Па‑другое, у выпадку калi наймальнiк службовага жылога памяшкання не выкарыстае ў тэрмiн да 1 студзеня 2008 года права на яго прыватызацыю, то за iм на тэрмiн да 10 гадоў захоўваецца права карыстання гэтым жылым памяшканнем для вырашэння на працягу гэтага часу жыллёвага пытання шляхам будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання з прыцягненнем iльготных крэдытаў або пазачарговае атрыманне жылля сацыяльнага карыстання.

Членам сем’яў загiнулых суддзяў, пракурорскiх работнiкаў, ваеннаслужачых у сувязi з выкананнем службовых абавязкаў прадастаўлена права на атрыманне займаемага службовага жылога памяшкання ў карыстанне па дагавору найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду або будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання (на працягу шасцi месяцаў з дня гiбелi) з дзяржаўнай падтрымкай у выглядзе аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi.

Ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, членам сем’яў ваеннаслужачых, загiнуўшых у гады Вялiкай Айчыннай вайны, i членам сем’яў загiнуўшых ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў прадастаўлена права на атрыманне жылля сацыяльнага карыстання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА5

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць