Карэспандэнт газэты «La Repubblica» Даніэле Мастраджакама (Daniele Mastrogiacomo), які быў выкрадзены талібамі ў паўднёвым Аўганістане, вярнуўся ўначы ў Рым.
Карэспандэнт газэты «La Repubblica» Даніэле Мастраджакама (Daniele Mastrogiacomo), які быў выкрадзены талібамі ў паўднёвым Аўганістане, вярнуўся ўначы ў Рым. У аэрапорце журналіста сустракаў прэм’ер-міністар краіны Рамана Продзі.
Журналіста выкралі 5 сакавіка, калі ён ехаў у кантраляваную талібамі правінцыю Хэльманд на загадзя ўзгодненае інтэрвію з талібскімі лідэрамі. Талібы абвінавацілі яго ў шпіянажы і пагражалі забойствам. На вачах журналіста забілі ягонага аўганскага кіроўцу. Узамен за вызваленьне італьянца талібы патрабавалі вызваленьня з аўганскіх турмаў сваіх паплечнікаў. Паводле непацьверджаных дадзеных, іх патрабаваньні былі выкананыя і волю атрымалі 5 талібаў.
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
-
У Італіі беларуса падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай групе
Каментары