Грамадства1

Заўтра — новы суд над былым палітвязнем Васілём Парфянковым

Яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да года.

У аўторак, 29 мая, а 10-й гадзіне ў судзе Першамайскага раёна Мінска, што на Талбухіна, распачнецца судовы разгляд крымінальнай справы былога палітвязня Васіля Парфянкова. Яго абвінавачваюць у невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 КК РБ),
паведамляе spring96.org.

Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Бандарэнка, які 24 лістапада 2011 года асудзіў праваабаронцу Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў калоніі.

Абвінавачанне мяркуе, што Васіль Парфянкоў тройчы парушыў рэжым прэвентыўнага нагляду. Аднойчы былы палітвязень спазніўся на адзначэнне ў органе, які ажыццяўляе нагляд. Двойчы супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да яго дадому ў той час, калі Васіль выходзіў у краму. Санкцыя артыкула 421 КК РБ прадугледжвае арышт тэрмінам да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго года, дадае spring96.org

Прэвентыўны нагляд усталяваны за Васілём Парфянковым 5 студзеня 2012 года тэрмінам на адзін год. Пра завядзенне крымінальнай справы Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэта Мінска паведаміў былому палітвязню 19 красавіка.

Васіля Парфянкова адным з першых асудзілі за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года. Актывіст дэмакратычнага руху атрымаў 4 гады зняволення, пакаранне адбываў у Аршанскай калоніі.
13 жніўня 2011 года быў памілаваны Лукашэнкам. Увосень і ўзімку 2011 года Васіль Парфянкоў браў удзел у акцыях салідарнасці з палітвязнямі, затрымліваўся міліцыяй. Пад прафілактычным наглядам ужо знаходзяцца ўдзельнікі Плошчы Уладзь Яроменак і Павел Вінаградаў. Аляксандр Малчанаў пакараны 1,5 гадамі зняволення паводле абвінавачання ў крадзяжы металалому.

Каментары1

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у Кыргызстане з-за заручын пляменніцы прэзідэнта Жапарава. Таму прыйшлося выбачацца3

Міс Беларусь назвала ганьбай, што не адказала на пытанне пра аўтара «Паўлінкі»11

Z-блогер пахваліўся, што ў Бярдзянску «адправіў на падвал» дзяўчыну за тое, што яна гаварыла з ім па-ўкраінску14

За данаты будуць судзіць аднаго з найлепшых трэйлранераў Беларусі1

Самы высокі будынак Мінска дасягнуў 42 паверха4

Палітзняволеная дырэктарка віленскай друкарні Алеся Буневіч выехала з Беларусі і ўз'ядналася з сям'ёй ФОТАФАКТ1

Асанж заключыў здзелку з уладамі ЗША і быў вызвалены1

Былы амерыканскі пасол распавёў, як Іслам Карымаў кінуў тапак у сваю дачку Гульнару5

Чаму беларускія ўлады асцерагаюцца закрыцця мяжы з Польшчай?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →