Грамадства

У Гомелі адбылася трэцяя экскурсія цыкла «Горад, які знікае»

Гомельская маладзёжная краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака» 29 мая правяла трэцюю экскурсію цыкла «Горад, які знікае».

Гэтым разам неабыякавым гамяльчанам было прапанавана прайсціся па раёне старога горада Залінія. Праводзіў экскурсію краязнаўца, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея народнай творчасці Андрэй Скідан. На прагулку сабраліся прыкладна 30 гамяльчан. Удзельнікі мелі магчымасць даведацца пра своеасаблівасці традыцыйнай гарадской забудовы, у прыватнасці азнаёміцца з адметнасцямі сядзібнай драўлянай архітэктуры, убачыць адну з нямногіх поўнасцю брукаваных яшчэ з дарэвалюцыйных часоў вуліц.

«Гомельскі „залінейны“ раён — частка горада, якая пачала забудоўвацца за лініяй чыгункі, адкуль і атрымала сваю назву. Асноўнымі жыхарамі раёна былі чыгуначныя служачыя і рабочыя.
У сваёй масе ён складаецца з аднапавярховай забудовы прысядзібнага тыпу. Гэта невялікая частка яшчэ мала кранутага старога Гомеля. Але традыцыйная гістарычная драўляная забудова горада знаходзіцца пад пагрозай поўнага знішчэння. Згодна з нядаўна зацверджаным новым генпланам развіцця горада, усю аднапавярховую забудову ў цэнтры горада, нягледзячы на яе гістарычную, архітэктурную ці мастацкую каштоўнасць, плануюць знесці», — паведаміў БелаПАН старшыня «Талакі» Яўген Меркіс.

Намаганні гомельскіх гісторыкаў і актывістаў па стварэнні спецыяльных ахоўных зон ці музеяў пад адкрытым небам, паводле слоў Меркіса, пакуль застаюцца дарэмнымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі стварылі ў сацсетках акаўнт ад імя памерлай бабулі добраахвотніка, які змагаецца за Украіну10

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць