Улада2020

Ус назваў Лукашэнку ворагам Мытнага саюза

Дзмітрый Ус звярнуўся з адкрытым лістом да Уладзіміра Пуціна.

«Лукашэнка будзе ўсяляк перашкаджаць рэалізацыі праекта Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора», — піша экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы палітвязень Дзмітрый Ус напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ў Беларусь.

«Немагчыма стварыць АЭП Расіі, Казахстана і Беларусі з наступным палітычным стварэннем Еўразійскага саюза, калі ў Беларусі не выконваюцца асноўныя ўмовы для стварэння АЭП: свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу», — гаворыцца ў адкрытым лісце.

Паводле інфармацыі Уса, прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу Расіі пры адкрыцці рахункаў і фірм у Беларусі «адразу трапляюць у поле зроку беларускіх спецслужб, якія цалкам уплываюць на іх бізнес».
«Вядомыя выпадкі поўнага спусташэння расійскіх фірм у Беларусі. Беларускі суд, як і спецслужбы, з’яўляецца рычагом націску на бізнес. Судовыя рашэнні выносяцца па званку з Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і спецслужбаў рэжыму», — піша былы кандыдат у прэзідэнты.

Ус адзначае, што пры стварэнні Мытнага саюза і АЭП Лукашэнка губляе палітычны і эканамічны ўплыў у Беларусі. «Рэжым Лукашэнкі не будзе мець магчымасці пастаўляць кантрабандную сыравіну на тэрыторыю Мытнага саюза з далейшай апрацоўкай і продажам прадукцыі па дэмпінгавых цэнах на тэрыторыю Расіі, страціць манаполію на тавары і паслугі на тэрыторыі Беларусі, страціць кантроль за кантрабандай падчас рэалізацыі нафтапрадуктаў у краіны ЕС. Гэта прывядзе да эканамічнага краху рэжыму Лукашэнкі, таму ён будзе ўсяляк перашкаджаць рэалізацыі праекта Мытны саюз — Адзіная эканамічная прастора», — абгрунтоўвае сваю пазіцыю аўтар ліста.

Пры гэтым Ус лічыць, што простыя грамадзяне Беларусі падтрымліваюць Мытны саюз, бо ён з’яўляецца «залогам росквіту нашай краіны».

У каментарыі БелаПАН Дзмітрый Ус заявіў, што разлічвае ўбачыць у адказ на свой ліст «рэальныя дзеянні». «Заўтра будзе сустрэча, так скажам, кіраўнікоў дзвюх дзяржаў. Разлічваю, што ўбачу пэўныя дзеянні», — сказаў ён.

Пуцін наведае Беларусь з афіцыйным візітам 31 мая — 1 чэрвеня.

Гэты ўжо другі зварот Уса да расійскага лідара.
У першым лісце, накіраваным неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, ён прасіў Пуціна аказаць садзеянне ў вызваленні беларускіх палітзняволеных і выказваў сваё меркаванне наконт сітуацыі ў Беларусі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць