Грамадства77

Чым кормяць на Акрэсціна за 50 тысяч ў дзень?

Харчаванне арыштантаў у два разы даражэйшае за школьнае меню, але ці якасць адпаведная?

Дзённы рацыён затрыманых у Менскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў каштуе 50 тысячаў. Гэтая сума ўдвая перавышае кошт рацыёна школьнікаў. Але розніца паміж турэмным ды школьным абедам істотная, прычым не на карысць першага.

У Беларусі ні дзеці ў школе, ні арыштанты не абіраюць, што сёння з’ядуць на сняданак ці абед.

Склад меню ды яго кошт вырашаюць вышэйшыя ўстановы. Ці азначае даражэйшы турэмны абед тое, што ён смачнейшы?

Каб накарміць вучня старэйшых класаў патрэбна 25 тысячаў. Гэтак каштуе сняданак ды комплексны абед у звычанай беларускай школе. Зранку дзіцям даюць кашу, гарачы буцеброд ды гарбату. На абед школьнікі ядуць суп з хлебам, салат, кашу альбо бульбу з катлетай, а таксама традыцыйны кампот. Бываюць фрукты альбо печыва.

100 грамаў малака

Арыштанцкае меню не такое разнастайнае. Паводле турэмных нормаў, у дзень на чалавека належыць 5 грамаў мукі, 30 грамаў макаронаў, 100 грамаў мяса ды столькі ж малака, 15 грамаў солі, паўкіло бульбы ды па 200 грамаў ржанога і пшанічнага хлеба.

Ці адпавядаюць нормы рэчаіснасці, пытанне не простае нават для тых, хто па некалькі разоў трапляў на «Акрэсціна» — Менскі цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

Ці ёсць катлета катлетай?

Павал Вінаградаў, актывіст ды лідар моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду», 8 разоў трапляў за белыя сцены ізалятара. Справа ўнікальная, але

ён ніводнага разу і дропкі з турэмнай ежы ў рот не браў ды толькі глядзеў, чым кормяць іншых.

«Шмат разоў я бачыў паперку, што ў іх вісіць з нормамі харчавання. І без дбайнай экспертызы нельга паверыць, што напісанае адпавядае таму, што даюць. Хаця выглядае абед даволі прыстойна: катлета пахне катлетай, але суп такі… дамашнім яго не назавеш. З кашаў толькі авёс выглядае нядрэнна, усё астатняе — гаўно. Але зазначу, што ў часы дэфіцыту давалі грэчку». — успамінае Вінаградаў

Сняданак на Акрэсціна звычайна складаўся з кашаў, на вячэру — тое самае. П’юць арыштанты вадкасць колеру гарбаты,. Хлеб, які шчэ некалькі год таму звонку быў падгарэлы, а знутры — сыры, сёння стаў нармальным.

Андрэй Дзмітрыеў, які нядаўна таксама па палітычных матываў адседзеў «суткі» наракае, што турэмная пайка не адпавядае кошту:

«Калі ўявіць, што тым самым кормяць ў Беларусі дзяцей, то я гарантую, нічога добрага з іх здароўем не будзе.

Тое што завецца катлета, не адпавядае назве зусім, яе немагчыма парэзаць, гарбата там зусім не гарбата»,
— кажа спадар Дзмітрыеў.

Дорага ды нясмачна — чаму?

Адміністрацыя Акрэсціна віну за няякаснае харчаванне з сябе здымае: «У нас ўся ежа гатуецца ў кавярні». Што да высокіх коштаў, то параілі звяртацца ў бухгалтэрыю ГУУС Менгарвыканкама.

Харчаванне арыштантаў ажыццяўляецца паводле дамоваў, якія ўлады заключаюць са сталовымі альбо кафэ. Вядома, што

Акрэсціна абслугоўвае кафэ «Валгаград» з паўднёва-заходняга раёну сталіцы.

Паводле закону, дзяржаўны бюджэт пакрывае толькі выдаткі на ўтрыманне адміністрацыйных арыштаваных, а за харчаванне яны мусяць плаціць самі. Пасля вызвалення кожнаму, хто еў турэмную пайку, выстаўляюць рахунак. Да прыкладу,

у 2010-м годзе дзённы рацыён у Менскім ІЧУ на вуліцы Фабрыцыуса каштаваў 7 тысячаў, альбо 2 долары.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць