Свет

Суд асудзіў былога міністра ўнутраных справаў Туніса на 12 гадоў турмы

Суд асудзіў былога кіраўніка МУС Туніса Рафіка Бельхаджа Касема на 12 гадоў пазбаўлення волі за забойства ўдзельнікаў «рэвалюцыі 14 студзеня».

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Раней на 20 гадоў пазбаўлення волі за «падбухторванне да беспарадкаў, забойстваў і рабаванняў на тэрыторыі рэспублікі» завочна быў прысуджаны экс-прэзідэнт Туніса Зін аль-Абідзін бэн Алі.

Гэта не першы завочны працэс супраць былога кіраўніка дзяржавы. Ён прызнаны вінаватым у крадзяжы дзяржаўнай маёмасці, незаконным валоданні зброяй, карупцыі і катаваннях, незаконных угодах з нерухомасцю, адмыванні грошай, кантрабандзе валюты і ювелірных вырабаў і шэрагу іншых злачынстваў. Агулам бэн Алі атрымаў больш за 90 гадоў турмы. Кіраўнік яго аховы быў сёння апраўданы.

Зін аль-Абідзін бэн Алі збег з краіны 14 студзеня мінулага года ў разгар народных акцый пратэсту. Цяпер ён у Саудаўскай Аравіі, якая згадзілася даць яму прытулак.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын5

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны2

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання12

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею11

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

Юлія Семчанка: Давялося наступіць сабе на горла — я мусіла заставацца побач з сынам4

«Гомель — такая вёска?» Гамяльчанка абурылася праз афішу з расійскімі артыстамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын5

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць