Transparency: чвэрць дэпутатаў расійскай Думы жывуць не па публічна дэклараваных сродках
Дэкларацыі чвэрці расійскага дэпутацкага корпуса зафіксавалі тое, што многія народныя абраннікі жывуць не па публічна дэклараваных сродках,
сведчаць дадзеныя даследавання Transparency International і
Так, многія парламентарыі афіцыйна зарабляюць менш, чым патрацілі на машыны і нерухомасць.
У іх ліку старшыня палаты Сяргей Нарышкін, яго намеснік Аляксандр Жукаў, старшыня камісіі па этыцы Уладзімір Пехцін, старшыні камітэтаў: па федэратыўным уладкаванні — Віктар Кідзяеў, па крымінальным і іншым заканадаўстве — Павел Крашаніннікаў, па канстытуцыйным заканадаўстве — Уладзімір Плігін. Сярод дэпутатаў, якія маглі ўказаць заніжаныя даходы, ёсць і вядомыя апазіцыянеры: «эсэры» Алена Драпека, Алег Нілаў, камуніст Валерый Рашкін,
У Нарышкіна пры даходзе ў 5 млн рублёў і 2,7 млн рублёў на рахунках з’явіўся зямельны ўчастак на 2500 кв.м, жылы дом на 126,7 кв.м і кватэра на 224 кв.м, пры гэтым знік жылы дом у Ленвобласці плошчай 36 кв.м.
Крашаніннікаў патлумачыў з’яўленне нежылога памяшкання ў Падмаскоўі (362,3 кв.м) і дарагога аўто Lexus RX пры даходзе ў 3,9 млн рублёў тым, што аб’ект у Серпухаве будаваўся даўно, і толькі ў мінулым годзе нарэшце былі атрыманыя дакументы на ўласнасць. Машына ж была набытая на грошы, атрыманыя ад продажу ў Башкірыі кватэры, што адлюстравана ў дэкларацыі.
У сваю чаргу, Пехцін у адказ на роспыты паклаў трубку са словамі «Ізноў гэтыя глупствы? Камісія ўжо даўно ўсё праверыла!»
Каментары