Пракуратура Тувы абавязала школы аднаго з раёнаў рэспублікі праводзіць урокі расійскай мовы па-расійску, а не на тувінскай мове, як было да гэтага часу.
Пра гэта паведамляецца на сайце абласной пракуратуры.
Пракуратура Авюрскага раёна Тувы праверыла выкананне федэральнага заканадаўства аб выкарыстанні дзяржаўнай і нацыянальнай моваў у Хандагайцінскай, Саглынскай, Салчурскай,
«Падчас праверкі высветлена, што ў названых школах урокі па расійскай мове і літаратуры вядуцца на тувінскай мове, у рэдкіх выпадках выкарыстоўваецца расійская мова. У пачатковых класах урокі вядуцца выключна на тувінскай мове», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Пракуратура нагадвае, што, паводле расійскага заканадаўства, навучанне ў дзяржаўных адукацыйных установах павіннае праводзіцца
«Акрамя таго, няведанне расійскай мовы парушае канстытуцыйныя правы і інтарэсы грамадзян, ставіць іх у залежнасць ад моўнай прыналежнасці, што можа адбіцца на фармаванні культуры міжэтнічных і міжканфесійных адносін. Дзяржаўная мова спрыяе ўмацаванню міжнацыянальных сувязяў народаў Расіі ў адзінай шматнацыянальнай дзяржаве», — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Па выніках праверкі пракуратура загадала дырэктарам школ Авюрскага раёна ліквідаваць выяўленыя парушэнні і прыцягнула да дысцыплінарнай адказнасці 52 настаўнікаў.
Каментары