«Выпіў 0,7 л гарэлкі і лёг спаць, бо вечарам на працу»
З тлумачэнняў мужчыны, які на возе пабіў аўто.
Незвычайнае ДТЗ адбылася ўвечары 15 чэрвеня ў вёсцы Уцёс, піша
Прачнуўшыся, узяў запрэжанага каня і паехаў на ферму. Праязджаючы паўз майстэрні, мужчына, па яго словах, не разлічыў адлегласці да прыпаркаванага каля плота аўто, і конь разам з возам наскочыў на аўтамабіль.
Дзіўна, але ні воз, ні мужчына сур’ёзна не пацярпелі. А вось у аўто пярэдняя частка ладна пакамячаная. Гаспадар машыны ацаніў шкоду ў 4 мільёны рублёў.
На вазніцу склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф ад 500 тысяч да 2 млн рублёў. Акрамя таго, калі ўладальнік аўто звернецца ў суд, то парушальніку прыйдзецца аплаціць яшчэ і рамонт машыны.
Каментары