«Ашчадбанк» разглядае прапанову «Беларуськалія» аб пагашэнні часткі крэдыту на $1 млрд
«Ашчадбанк Расіі» разглядае прапанову «Беларуськалія» аб датэрміновым пагашэнні крэдыту на 1 мільярд долараў, не выключае рэфінансавання часткі доўгу. Пра гэта, як перадае РІА Новости, паведаміў намеснік старшыні праўлення «Ашчадбанка» Андрэй Данскіх.
«Не так даўно „Беларуськалій“ даслаў нам ліст аб тым, каб мы разгледзелі магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту. Мы з імі працуем над тым, якую долю часткова яны будуць пагашаць, якую будуць пакідаць у крэдыце і на якіх умовах», — растлумачыў Данскіх. Ён не выключыў, што Ашчадбанк рэфінансуе частку крэдыту.
«Ашчадбанк» і ЕАБР выдалі «Беларуськалію» крэдыт на 1 мільярд долараў пад залог 50% акцый НПЗ «Нафтан». Крэдытнае пагадненне было падпісана 18 лістапада 2011 года. Доля «Ашчадбанка» складае 900 мільёнаў долараў. З агульнай сумы крэдыту 800 мільёнаў долараў было накіравана ў золатавалютныя рэзервы Беларусі.
Умовы крэдыту з другога паўгоддзя з дня яго выдзялення істотна пагаршаюцца, у прыватнасці, павялічваюцца стаўкі. Першы
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары