Грамадства66

Сапраўдны настаўнік! Сяргей Балахонаў з Гомеля здаў тэставанне па гісторыі на 100 балаў

Адзін з шаснаццаці чалавек у краіне.

Настаўнік гісторыі з Гомеля Сяргей Балахонаў вырашыў праверыць свае сілы на цэнтралізаваным тэставанні. У якасці прадметаў былі абраныя профільныя Гісторыя Беларусі і грамадазнаўства, якія настаўнік уласна і выкладае.

«Заданні тэсту па гісторыі былі не простымі, а вельмі простымі.
Я хваляваўся, што не спраўлюся з заданнямі на храналогію. Але складанне ланцужкоў паслядоўнасці цяжкасці таксама не выклікала. Бо там хапала амаль выключна ведаў, у якім стагоддзі тая ці іншая падзея адбылася. Простымі былі і заданне на суаднясення элементаў двух мностваў. Трэба было суаднесці чатыры элементы. Лішняга элементу пры гэтым не было. То бок, ведаючы дакладна тры пары элементаў, чацвёртую можна скласці метадам выключэння. Так я, напрыклад, вызначыў дату прысваення Мінску звання Горад-герой», — напісаў Балахонаў у сваім блогу.

З заданнем настаўнік справіўся на выдатна.

Гісторыю Беларусі ён здаў на 100%, такіх набралася ўсяго 16 чалавек на ўсю краіну.
А грамадазнаўства — на 89%. Такім настаўнікам не страшна даверыць дзяцей.

«Увогуле складальнікі тэста людзі не без гумару. У пытанні пра пэўныя палажэнні, якія замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, быў варыянт: «удзел у вайсковых аперацыях НАТО», — жартуе Сяргей.

Сяргей Балахонаў таксама вядомы як пісьменнік. Ён аўтар рамана «Імя грушы». А ў «Нашу Ніву» Сяржук піша ад 2000 года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць