Эканоміка33

Дырэктар закрытай службы таксі: «Інвестару рабіць бізнэс у краіне немагчыма»

Кіргіз Дамір Бахметаў будзе ўкладваць грошы ў эканоміку іншай краіны.

Дамір Бахметаў, дырэктар мінскага «Таксі Удача» (7337), якое спыніла сваю працу 1 ліпеня 2012 года, выступіў з адкрытай заявай, у якой абвінавачвае чыноўнікаў у сабатажы даручэнняў Аляксандра Лукашэнкі.

«Інвестару немагчыма рабіць бізнэс у краіне, дзе ў чыноўнікаў няма законных падставаў для рэагавання на словы прэзідэнта Лукашэнкі», — наракае ён. Па словах Бахметава,

ён шэсць разоў звяртаўся з лістамі да Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў, Уладзіміра Макея, а таксама ў Савет Міністраў, Дзяжкантроль і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з просьбай выдзеліць «Таксі Удача» свабодны трохзнакавы нумар.
У адказ яму напісалі, што «законных падстаў для прыняцця дадатковых мер рэагавання па вашых зваротах з боку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не маецца».

Інвестар з Кыргызстану пералічвае і іншыя перашкоды, з якімі яму давялося сутыкнуцца падчас развіцця бізнэсу ў Беларусі, у прыватнасці,

неабходнасць закупляць дарагія наваполацкія таксаметры па $300 кожны, якія збіраюцца на беларускім заводзе з замежных складнікаў.

«Усім бізнэсмэнам Беларусі! Жадаем поспеху ў вашым бязмежным цярпенні пераадольваць за свой кошт цяжкасці, створаныя чыноўнікамі.

Мы будзем працаваць там, дзе няма гэтых бар’ераў чыноўнікам і там, дзе рады ўліванню нашых грошай у эканоміку краіны», —
кажа былы дырэктар ТАА «Таксі Удача» Дамір Бахметаў.

* * *

«Таксі Удача» (7337) была створана год таму, але ўласнага аўтапарку не мела. Большасць кіроўцаў адначасова прымалі заказы і іншых дыспетчарскіх службаў. Таксі спрабавала прывабіць пасажыраў нізкімі тарыфамі, а кіроўцаў — самай нізкай у горадзе абаненцкай платай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць