Спроба дэмпінгу не прывяла «Удачу» да поспеху.
У Мінску з 1 ліпеня спыняе працу «Таксі Удача» (7337). Служба была створана год таму, але ўласнага аўтапарку не мела. Большасць кіроўцаў, якія супрацоўнічалі з «Удачай» (кампанія «Голдтакс»), адначасова прымалі заказы і іншых дыспетчарскіх службаў.
«Таксі Удача» спрабавала прывабіць пасажыраў нізкімі тарыфамі — 2500 рублёў за кіламетр (праўда, 15 тысяч рублёў фактычна трэба было заплаціць за пасадку).Кіроўцы тым часам плацілі самую нізкую ў горадзе абаненцкую плату (399 тысяч рублёў у месяц). Тым не менш, поспеху «Таксі Удача» не здабыла.
Разам з тым, у найбліжэйшы час у Мінску мае з’явіцца яшчэ адна служба таксі, якая паспрабуе адваяваць частку рынку заніжанымі тарыфамі.
-
Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю
-
Юліяна Шаметавец з «Кіберпартызанаў» стала маці — расказвае пра дэкрэтны адпачынак у ЗША і тое, ці сапраўды можна сумяшчаць працу з мацярынствам
-
Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
Каментары