Грамадства

У сямейных канфліктах ахвярамі часцей становяцца пажылыя

Па выніках першага паўгоддзя 2012 года ў Беларусі назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін.

Як паведамілі ў МУС, на працягу 2012 года колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў гэтага віду скарацілася на 17,7% (са 181 да 149), забойстваў з замахамі — на 25,9% (з 58 да 43), наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў — на 13,8% (са 123 да 106), наўмысных прычыненняў меней цяжкіх цялесных пашкоджанняў — на 21,4% (з 42 да 33).

З мэтай папярэджання больш цяжкіх злачынстваў актыўна прымяняюцца меры прэвентыўнага характару. У 2012 годзе распачаты 692 крымінальныя справы прэвентыўнай скіраванасці (у 2011 годзе — 1.220), з іх 185 (278) — за наўмыснае прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, 162 (289) — за катаванне і 345 (653) — за пагрозу забойствам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэнне маёмасці.

Усё часцей ахвярамі сваіх сваякоў становяцца пажылыя людзі, якія ў сілу ўзросту не могуць аказаць супраціўленне або вымушаны знаходзіцца ў залежным становішчы.
Нярэдка гвалтаўнікі выкарыстоўваюць метады псіхалагічнага і эканамічнага націску на ахвяру.
Жанчыны гадамі жывуць у страху і зневажанні. Ціхі гвалт учыняецца часам у сем’ях, якія маюць імідж добрапрыстойных. Пры стварэнні канфліктнай сітуацыі мужчынамі ў большасці выпадкаў пакутуюць жанчыны.

Улічваючы латэнтнасць злачынстваў, якія ўчыняюцца ў сферы сямейна-бытавых адносін, супрацоўнікі міліцыі надаюць ахвярам сямейнага гвалту асобную ўвагу, выкарыстоўваючы розныя формы і метады выяўлення такіх фактаў.

Акрамя існых мер крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці за праявы жорсткасці і гвалту, органамі ўнутраных спраў прымаюцца меры па раннім выяўленні сямейнай непаспяховасці.

У гэтай сувязі прафілактычную працу з асобамі, схільнымі да ўчынення правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін, органы ўнутраных спраў ажыццяўляюць у цесным узаемадзеянні з усімі зацікаўленымі і грамадскасцю.

Нягледзячы на зніжэнне па выніках шасці месяцаў на 39% колькасці злачынстваў, учыненых у сферы сямейна-бытавых адносін, у шэрагу рэгіёнаў адзначаюцца негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з ростам асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў. Найболей неспрыяльнае становішча назіраецца на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву21

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды25

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць