Грамадства4848

Праваслаўны епіскап: Жывём на ахвяраванні, шмат не просім

Нядаўна кіруючым архіерэем Гомельскай і Жлобінскай епархіі быў прызначаны епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан.

У інтэрв’ю газеце «Новый Вечерний Гомель» ён адказаў на вострыя пытанні — пра заробкі святароў, іх дарагія машыны і гадзіннікі.

— Уладыка, для Вас, вядома, не сакрэт, што ў апошні час грамадства надае праваслаўнай царкве нейкую падвышаную, я б сказаў, хваравіта павышаную ўвагу. У друкаваных і электронных СМІ абмяркоўваюць кошт гадзіннікаў Свяцейшага, звышпрыбыткі святароў, іх дарагія іншамаркі і, прабачце, залішнюю сытасць служыцеляў царквы… Увогуле, некаторым здаецца, што ў царкоўным свеце ўсё накіравана на нажыву, на ўзбагачэнне, а ўсе царкоўныя таінствы — гэта толькі спосаб зарабіць на забабонах. Трэба ж гэтаму нешта супрацьпастаўляць…

— У XXI стагоддзі патрабаваць ад святара, каб ён ішоў да людзей выключна пехатой занадта ўжо наіўна. Акрамя службы ў царкве бацюшку трэба і хворага наведаць, іспаведваць, прычасціць (а бывае, лік ідзе на хвіліны), і памерлага адпець, і жыллё асвяціць. Нярэдка за дзесяткі кіламетраў ехаць даводзіцца.

Не на кані ж скакаць, як бы гэтага камусьці ні хацелася. Таму машына для святара — гэта проста рабочы інструмент. Ды і якія машыны… Іншая з выгляду і прыгажуня, а зазірні пад капот…

Архірэй нагадаў: дзяржава святарам заробак не плаціць.

— Людзі нясуць у храм сваю лепту, — кажа ён. — Падалі запісачку, набылі абразок, свечку, далі ахвяраванне па магчымасці. Нейкая малая частка ад гэтага ідзе на заробак святара. Гэтак жа, як і на любым прадпрыемстве.

У асноўным ахвяраванні накіроўваюцца на ўпрыгожванне і ўтрыманне храмаў.
Вы паглядзіце на наш кафедральны Петрапаўлаўскі сабор, уявіце якія клопаты ў айца Яна, каб усё гэта аднавіць. Сёння, я думаю, кожны чалавек ведае, што значыць правесці рамонт у кватэры. А такі будынак, як сабор, як іншыя нашы храмы? Вялізныя грошы трэба ўкладваць.
Бо мы не просім грошай у дзяржавы. Мы просім, каб дзяржава дапамагала нам маральна.

— Не перашкаджала…

— Так, вы правільна падказалі, я не хацеў гэтага слова прамаўляць. І царква сёння не патрабуе, каб хтосьці, прыходзячы ў храм, уносіў вялікія ахвяраванні.

Гэта пры тым, што любая секта ці пратэстанцкая царква патрабуе дзесяціну!
Праваслаўная царква так пытанне не ставіць. Ёсць магчымасць — ахвяруй, унось сваю лепту. І тут жа паглядзі, на якую справу пайшла твая капеечка — на ўпрыгожванне храма, на рамонт, яшчэ на якую добрую справу. І яшчэ пра асабістыя прыбыткі. Сям’я ў святара, як правіла, шматлікая, дзяцей нараджаецца, колькі Бог пасылае. Іх трэба гадаваць, апранаць, вучыць… Тыя ж праблемы, што і ў любога свецкага чалавека. Не можа і не павінен святар, узносячы малітвы, думаць пра тое, чым яму сёння дзяцей накарміць…

Выглядаць святар заўсёды павінен ахайна, чыста, прыгожа, каб, прабачце, ад яго дрэнна не пахла. І гутарка з такім чалавекам тады не складаная, а роўная, душэўная, нібы ручай бяжыць. Калі вы падыходзіце да святара, у якога заляпаная раса, падраныя рукавы, сам ён зашмальцаваны увесь, што вы падумаеце? У якой памыйніцы бацюшка корпаўся?
І як гэты святар стане да прастола, дзе таямніча і нябачна знаходзіцца сам Гасподзь? Гэта нонсэнс! Святар павінен быць і ў духоўным жыцці, і ў побыце узорам для іншых. Не можа чалавек, які духоўна акармляе іншых людзей, выглядаць, як бомж.

Выказаўся Уладыка і з нагоды залішняй вагі святароў.

— Сняданкаў у святара не бывае — літургія служыцца строга нашча. Перад службай, пасля 24 гадзін, ні есці, ні піць катэгарычна нельга, нават лекі. Літургія доўжыцца дзве-тры гадзіны, адразу пасля яе пачынаюцца храмавыя трэбы — шлюбы, набажэнствы, адпяванні, паніхіды, хрэсьбіны.

Як вы думаеце, пасля шасці- або сямігадзіннага службовага дня, без ежы і пітва, на нагах, пры каласальнай эмацыйна-псіхалагічнай нагрузцы, які будзе апетыт?
Калі няма вячэрняй службы, святар адразу пасля абеду і да вечара адпраўляецца на трэбы — прычашчэнне і сабораванне хворых дома або ў бальніцы, асвячэнне кватэр, пахаванне з паездкай на могілкі. Многія наведваюць дамы састарэлых, калоніі, безнадзейных хворых і гэтак далей. Спраў у святара заўсёды шмат.
Вячэраць даводзіцца позна ўначы… І пасты мы выконваем усе. А ў пост значна больш, чым звычайна, хлеба з’еш. Вось табе і яшчэ калорыі лішнія.

І яшчэ.

Скажыце, вы бачылі шмат худых оперных спевакоў? Упэўнены, ніводнага. Дык вось, жывот — гэта яшчэ і ад галасавых нагрузак, якія не меншыя, чым у прафесійных спевакоў. Гэта звязана з фізіялагічнымі зменамі ў арганізме.

— Ведаеце, якія прафесійныя захворвання ў духавенства? Цукровы дыябет і страўнікавыя захворванні — ад няправільнага харчавання і пастаянных стрэсаў, варыкознае пашырэнне вен — ад пастаянных нагрузак на ногі, сардэчна-сасудзістыя захворванні, гіпертанія — ад эмацыйных нагрузак, — сказаў на заканчэнне Уладыка Стэфан.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі экстрэмал зрабіў неверагоднае: без страхоўкі падняўся на хмарачос на 500 метраў ВІДЭА

У «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Там цяпер захоўваецца і помнік герою4

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага11

«Усе спампоўваюць аплікацыю для байкоту тавараў з ЗША». Беларуская архітэктарка распавяла пра вайб у Грэнландыі25

Бабарыка аднавіў свой акаўнт у фэйсбуку з 22 тысячамі падпісчыкаў14

У Пінскім раёне другія суткі шукаюць зніклага падлетка1

Магутная бура абрынулася на ЗША4

«Упершыню чую Дзяніса па-руску». Папулярны беларускамоўны аўтаблогер даў інтэрв’ю на рускай мове. Каментатары задалі шмат пытанняў7

Рыхтуецца адкрыццё аддзяленняў пасольства Расіі яшчэ ў трох гарадах Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?3

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць