Эканоміка11

Румас і Шувалаў абмяркуюць скандал з растваральнікамі

Напярэдадні паседжання Савета міністраў саюзнай дзяржавы віцэ-прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў і віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас абмяркуюць экспарт растваральнікаў, атрыманых з бяспошліннай расійскай нафты і нафтапрадуктаў.

17 ліпеня ў Мінску падчас сустрэчы першага віцэ-прэм’ера Расіі Ігара Шувалава і віцэ-прэм’ера Беларусі Сяргея Румаса будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар І. Шувалава Аляксандр Мачэўскі.

«На сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні прамысловай кааперацыі, будаўніцтва АЭС у Беларусі і развіцця Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), у прыватнасці, доступ на рынак розных груп тавараў», — сказаў Мачэўскі. Адказваючы на пытанне, ці будуць віцэ-прэм’еры абмяркоўваць экспарт Беларуссю растваральнікаў, атрыманых з бяспошліннай расійскай нафты і нафтапрадуктаў, прэс-сакратар сказаў, што «не стаў бы акцэнтаваць увагу на нейкай адной групе тавараў».

Варта адзначыць, што сёння з’явілася інфармацыя пра тое, што Румас і Шувалаў разгледзяць пытанне аб экспарце Беларуссю растваральнікаў у трэція краіны. Пра гэта РІА «Навіны» паведаміла са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання Беларусі. Інфармацыю пацвердзілі і некалькі суразмоўцаў партала TUT.BY.

Сустрэча Румаса і Шувалава пройдзе напярэдадні паседжання Савета міністраў саюзнай дзяржавы. Паводле папярэдняй інфармацыі, на ім тэма растваральнікаў не будзе разглядацца.

У адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, якое ў снежні 2010 падпісалі Беларусь, Казахстан і Расія, Беларусь атрымлівае расійскую нафту і нафтапрадукты бяспошлінна, але пры гэтым абавязаная пералічваць у расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, што пастаўляюцца за межы Мытнага саюза.

У пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазная пошліна, не ўнесеныя растваральнікі. У студзені-красавіку 2012 года іх экспарт Беларуссю рэзка павялічыўся і дасягнуў 1,7 млрд даляраў.
Расія занепакоілася беларускімі растваральнікамі, калі ацаніла страты ў 1 млрд даляраў.

Першым 6 чэрвеня выказаў заклапочанасць пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў. 15 чэрвеня прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў даручыў профільным ведамствам прааналізаваць сітуацыю з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі.

28 чэрвеня намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў заявіў: «Мы сутыкнуліся з тым, што ў некалькі разоў вырас экспарт з Беларусі арганічных растваральнікаў на замежны рынак. Мы асцерагаемся, што гэты тавар — прыкрыццё. Не выключана, што пад выглядам растваральнікаў экспартуюцца нафтапрадукты». Шаталаў падкрэсліў, што расійскі бок разбіраецца з інфармацыяй і спрабуе прыняць адпаведныя меры. «Будзем дамаўляцца з беларускімі калегамі», — сказаў ён.

Варта адзначыць, што Сяргей Румас нядаўна ўжо выказваўся з нагоды беларускага экспарту растваральнікаў. 28 чэрвеня ён заявіў журналістам, што ў дадзеным пытанні «не бачыць ніякіх праблем». «У рамках Мытнага саюза расійскі бок бачыць, што па некаторых пазіцыях у нас вырас экспарт, і яны гэтае пытанне вывучаюць. Мы таксама вывучаем, чым яны займаюцца», — сказаў Румас.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў8

Грыбная хваля пайшла ў Мінску. Гараджане публікуюць ФОТЫ баравікоў і апенек, назбіраных у сталіцы4

У зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы ўпершыню за 30 гадоў памянялася галоўная трэнерка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць