Грамадства1616

Паступіў у ЕГУ? Спагнаць 30 мільёнаў

Белдзяржуніверсітэт спаганяе грошы за навучанне з выпускніка, які паступіў у магістратуру ЕГУ.

19 ліпеня у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі былога студэнта гістарычнага факультэта БДУ Алеся Шамякіна.

Суд прыняў бок Белдзяржуніверсітэта і пастанавіў спагнаць на карысць дзяржавы сродкі за навучанне, больш за 30 мільёнаў рублёў.
Алесь Шамякін збіраецца пісаць наглядную скаргу.

У 2009 годзе мінчук Алесь Шамякін скончыў гістфак БДУ. Вучыўся ён добра, у яго залікоўцы багата «дзявятак» і «васьмёрак». А дыплом на тэму «Лібералізм у сучаснай Расіі» абараніў на «10».

Атрымаўшы сертыфікат аб вышэйшай адукацыі, як «бюджэтнік» ён мусіў ці адпрацаваць два гады па размеркаванні, ці паступаць у магістратуру, ці сплаціць грошы за ўсе 5 год навучання.

Малады гісторык-палітолаг падаў дакументы ў магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні на спецыяльнасць «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасць». Летам шчаслівы выпускнік уладкоўваў неабходныя фармальнасці па далейшай вучобе. Заставалася адно падпісаць заяву ў дэканаце.

Калі ж на пачатку верасня хлопец прыйшоў да дэкана гістфака Сяргея Ходзіна, то пачуў літаральна наступнае: «Там, дзе ёсць назва ЕГУ, я свой подпіс не пастаўлю. Яны для нас «іншапланетнікі».

Азадачаны словамі дэкана, Алесь Шамякін падаўся ў аддзел кадраў БДУ. Там на яго здзіўлена паглядзелі і паказалі стос заяваў на навучанне ў замежных магістратурах, падпісаных іншымі дэканамі. Аднак дазволу сабе ён так і не здабыў.

Алесь абіваў парогі «альма матэр» некалькі дзён. Не атрымаўшы жаданага подпіса, хлопец зарэгістраваў заяву ў канцылярыі ўніверсітэта і з’ехаў на вучобу ў Вільню.

Праз некалькі месяцаў Шамякін атрымаў ліст з БДУ з патрабаваннем сплаціць 30 мільёнаў рублёў за вучобу ва ўніверсітэце.

Мы запыталі ў дэкана гістарычнага факультэта Сяргея Ходзіна, чаму ён не падпісаў заявы былога студэнта. «Я як дэкан у дадзеным выпадку не маю паўнамоцтваў падпісваць нейкія адтэрміноўкі…Я ўжо дзесяць гадоў як дэкан і добра ведаю свае правы», — сказаў Ходзін.

Пры гэтым, ён не адмаўляе, што, калі б у заяве Шамякіна значыўся не ЕГУ, а іншая навучальная ўстанова, ён паставіў бы свой подпіс.

Па словах Ходзіна, сапраўдны патрыёт павінен адпрацаваць па размеркаванні.

Дэкан прывёў уласны прыклад: «Я вось таксама адпрацаваў у вёсцы тры гады… З радасцю ўзгадваю той час. Потым я паступіў у аспірантуру, вучыўся. Дзякуй боку, дэкан факультэта». Калі ж студэнт з’едзе за мяжу, кажа Ходзін, то хто парупіцца пра «падаткаплатнікаў, якія не з вельмі вялікіх заробкаў плацілі падаткі, каб ты атрымліваў у гэтай краіне адукацыю»?

У адпаведнасці з «Палажэннем аб пакрыцці сродкаў у рэспубліканскі і (або) мясцовы бюджэты, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага (служачага), спецыяліста»,

маладыя спецыялісты вызваляюцца ад пакрыцця затрачаных сродкаў у рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты ў выпадку, калі яны з'яўляюцца асобамі, залічанымі ў год заканчэння вышэйшай навучальнай установы на навучанне ў магістратуру».

[Заўвага: на сённяшні дзень гэтае Палажэнне страціла моц, але на момант падачы позвы БДУ яно дзейнічала - НН].

«Я стаў студэнтам магістратуры ЕГУ у 2009 годзе, то бок у год заканчэння БДУ. Значыць, вызваляюся паводле закона ад спагнання грошай за навучанне», – кажа Алесь Шамякін.

Былы студэнт бачыць «палітычную» прычыну такога рашэння суда:

«ЕГУ успрымаецца беларускімі ўладамі як «варожы» асяродак. Тыя студэнты, якія пасля БДУ паступаюць у магістратуру ў іншыя ўніверсітэты Еўропы, не праходзяць размеркаванне і іх не цягаюць па судах».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць