Культура

Хаменка распавёў, чаму i як трэба размаўляць

На сядзібе ТБМ прайшла творчая сустрэча з вакалістам легендарнага гурта «Палац».

На сядзібе Таварыства Беларускай Мовы ў Мінску прайшла творчая сустрэча з вакалістам легендарнага гурта «Палац» Алегам Хаменкам. Нягледзячы на спёку, на мерапрыемства завітала больш за 20 чалавек.

Сустрэча пад назвай «Дзяжурны па краіне» цягнулася болей за паўтары гадзіны – да моманту, пакуль над сталіцай не павісла пагроза навальніцы. Хаменка падымаў праблемы, якія яму асабліва баляць і пра якія, на яго думку, трэба пачаць гаварыць не толькі з сябрамі.

Трэба размаўляць

«У Беларусі не хапае ток-шоў ці проста сустрэчаў у фармаце, калі людзі фармуюць інтэрактыў.
У нас пакуль такія размовы адбываюцца хіба што з сябрам ці святаром. З тае прычыны не абмяркоўваюцца і не ўдакладняюцца такія каштоўнасці, як «урад», «народ», «апазіцыя»… Урад нешта выясняе з народам, апазіцыя нешта выясняе з урадам, але стасункі не наладжваюцца, бо кожны паводзіць сябе так, як на сустрэчы з сябрам -- проста крычыць пра сваё. А паміж сабой трэба размаўляць і ўдакладняць тое, што незразумела – гэта падмурак, гэта важна».

Пра казкі

«Я багата збіраў беларускія казкі, вельмі мне яны падабаюцца, відаць, Гарынычы ў свой час паднадакучылі.
Беларуская казка – грунтоўна-еўрапейская. У ёй няма вясёлых прыканцовак, вобразы вельмі пазнавальныя. У іх усё, як у жыцці. Той жа самы Церамок, дзе героі ў канцы сабе такі церам адбудавалі, як наша бібліятэка, у беларускай версіі (пра рукавічку) мае зусім іншую канцоўку. Тут прыйшоў мядзведзь, якога не пусцілі, а таму ён сеў на тую рукавічку і ўсіх падавіў. Вось дзе сэнс: усіх запускалі-запускалі, многа каго сабралі, а хочацца ж трапіць усім. А ўсім нельга змясціцца з той прычыны, што ўсё «каюкнецца». Такім чынам, паказваецца сапраўдная праблема Церамка – яна ў вавілоншчыне.

Ёсць у мяне ўлюбёная казка. Я знайшоў яе у чатырох ці пяці варыянтах, а калі гэтыя варыянты сабраў разам і перачытаў, зразумеў, нарэшце, пра што там было. Бо такія доўгія казкі мы ведаем толькі часткамі. Гэтая казка – «Салдат-лекар». Казка пра тое, як мы жывем, пра сэнс жыцця. Яна павінна выйсці у канцы верасня».

Дарэчы, восенню чакаецца і выхад новага альбома «Палаца».
Прэзентацыя прымеркаваная таксама да 20-годдзя гурта, адбудзецца ў апошнюю суботу кастрычніка. Алег Хаменка кажа, што будзе эксклюзіўная праграма, праўда, заля, якая пакуль не называецца, не змесціць вялікай колькасці людзей. Таму ўсім ахвочым пабываць на мерапрыемстве трэба спяшацца набываць квіткі.

Творчая сустрэча з Алегам Хаменкам скончылася аўтограф-сесіяй і прыватнымі абмеркаваннямі з музыкам тэмаў, набалелых прысутным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?2

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

Ганна Гуськова не змагла прабіцца ў суперфінал у лыжнай акрабатыцы1

Разжалаваны дэкан з юрфака БДУ Шыдлоўскі знайшоўся ў нечаканым месцы6

Telegram для расіян не будуць абмяжоўваць «у зоне СВА»1

«За прыгнёт беларускага народа і за тое, што ён крадзе будучыню ў беларусаў». МЗС Украіны заклікала партнёраў узмацніць ціск на Лукашэнку21

Саудаўскія фонды і фантастычныя здзелкі. Як зяць Трампа Джарэд Кушнер зарабляе сотні мільёнаў долараў

«Дагэтуль не магу паверыць». Адну з кватэр улады Беластока выдалі былой палітзняволенай Галіне Дзербыш

Беларусы выклалі фота і суму сваіх закупаў у польскай краме і ўзарвалі Трэдс. Даляцела аж да Казахстана32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?2

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць