Спорт3535

«Нельга каментаваць на роднай мове. Вось гэта дзікасць!»

На спартовых форумах хваля абурэння пераводам тэлетрансляцый Алімпіяды на расейскую мову.

«Тут ёсць заўзятары, якія тэлефануюць мне так часта, што абсалютна немагчыма працаваць.

Яны сварацца, крычаць, што давайце ім трансляцыі на расейскай мове, яны не зусім разумеюць беларускую мову.

А таксама былі прэтэнзіі да нашых хлопцаў — і да Герчыкава, і да Баранава — што яны дрэнна ведаюць беларускую мову, што ёсць вялікія праблемы. Былі вялікія прэтэнзіі да суботняй гульні, было вельмі шмат званкоў ад заўзятараў: маўляў, нельга так каверкаць беларускую мову, патрэбна яе больш дакладна вывучаць, вучыць», — сказала галоўны дырэктар дырэкцыі спартовага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Зінаіда Рунц у інтэрв’ю радыё «Свабода».

Дзе шукаць спартовых заяўзятараў, як не на спартовых сайтах. Вось, напрыклад, рэакцыя на сайце goals.by.

21 карыстальнік пад навіной пра забарону на беларускую мову падчас Алімпіяды паставіў, што яму гэта не падабаецца, упадабанняў толькі тры.

У каментах людзі таксама рэагуюць адназначна негатыўна.

«Шкада, атрымлівалася зусім няблага», — heppolo.

«Самі сябе не паважаем. А потым дзівімся, што суддзі аб нас ногі выціраюць», — palich69.

«Акупанты дзейнічаюць», — Buhgalter.

«Навошта тады назва канала „Беларусь-2“. Памяняйце», — Алёнка.

«Глядзеў баскет толькі праз каменты на мове», — NereiD.

«Афіцыйна нельга каментаваць на роднай мове. Вось гэта дзікасць!» — injustice.

«Я хоць і не размаўляю і не пішу на беларускай мове, але разумею яе. Кепская навіна», — Gena18225.

«Лепш на добрай рускай, чым на каравай беларускай. Калі аўтар спатыкаецца на кожным слове», — goalkeeper1981.

«Згодзен, калі аўтар не ведае якое слова падабраць, то выглядае смешна», — Timon.

«Герчыкаў з Баранавым проста адпальваюць па-беларуску. А невялікія памылкі ад адсутнасці практыкі», — palich69.

«Сказаўшы «А» трэба казаць і «Б». Чый указ? Хто забараніў? Краіна павінна ведаць сваіх «герояў», — martyn2008.

Не абвінаваціш, што на goals.by сядзяць людзі толькі апазіцыйных поглядаў, абсалютна розныя, бо спорт любяць усе. І звычайна навіны пра трансляцыі па-беларуску ацэньваліся заўзятарамі вельмі пазітыўна. Цікава, на каго тады спасылаецца Зінаіда Рунц?

Тэлефанаваць у Белтэлерадыёкампанію з прапановамі весці трансляцыі па-беларуску можна па гэтых тэлефонах: ‎(017) 389 62 17, (017) 389 62 20.

Каментары35

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць