Улада88

«Выбары» пройдуць «без правакацый»: ніводзін з вылучэнцаў Мілінкевіча не ўключаны ў выбарчыя камісіі

Адміністрацыя Першамайскага раёна адфільтравала 52 чалавекі.

Паказальная выбарчая кампанія Аляксандра Мілінкевіча дае прадказальныя вынікі. Кіраўнік Руху за Свабоду, былы кандыдат у прэзідэнты і пазнавальны лідар апазіцыі пайшоў на выбары ва Уруччы. Гэта адносны малады раён Мінска, заселены сярэднім класам. У яго склад уваходзіць і вайсковы гарадок.

Мілінкевіч лічыць, што выбары даюць магчымасць камунікацыі з людзьмі і такі шанец трэба выкарыстоўваць.
Ён адзін з нешматлікіх дзеячоў апазіцыі, якія збіраюць подпісы за сваё вылучэнне. Большасць іншых абмяжуецца вылучэннем ад партый, каб атрымаць магчымасць выступіць на радыё і апублікаваць альтэрнатыўную платформу ў газетах.

Нават у сімвалічнай акрузе Мілінкевіча ўлады не імкнуцца стварыць «астравок празрыстасці».
Асаблівасць беларускіх выбараў у тым, што выбарчыя камісіі фармуе лукашэнкаўская вертыкаль. Улады таксама не пагаджаюцца, каб падлік галасоў ішоў на вачах назіральнікаў. Дзіва што ў палаце прадстаўнікоў 110 месцаў са 110 займаюць прыхільнікі Аляксандра Рыгоравіча.

У склад участковых камісій Уручскай выбарчай акругі № 109 былі вылучаны 52 прадстаўнікі Аляксандра Мілінкевіча, з іх 42 чалавекі прадстаўляюць Беларускую партыю «Зялёныя», Партыю БНФ і грамадскае аб’яднанне «БНФ-Адраджэнне». Ніхто з іх у склад участковых выбаркамаў не быў уключаны.
Па тых, хто вылучаўся ў склад камісій праз подпісы грамадзян раёна, інфармацыі пакуль няма.

Сваё рашэнне кіраўніцтва Першамайскага раёна сталіцы патлумачыла так: маўляў, у камісіі былі ўключаныя асобы, якія мелі адпаведны досвед падчас мінулых выбарчых кампаній, «сумленныя і прыстойныя»,

а таксама «маючыя аўтарытэт і павагу ў сваіх працоўных калектывах».

Сапраўды, патрэбна асаблівая «сумленнасць і прыстойнасць», каб займацца такой справай.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць