Здарэнні

Расследаванне справы Полудня працягнута да 8 кастрычніка

Тэрмін расследавання па справе былога намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня прадоўжаны да 8 кастрычніка. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Следчым камітэце.

Мера стрымання ў дачыненні да Полудня засталася ранейшай — утрыманне пад вартай.

Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень быў затрыманы 8 снежня 2011 года. Праз тыдзень яму было прад’яўлена абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была распачата другая крымінальная справа — па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду). Абедзве справы аб’яднаныя ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна працяглы час атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

На сустрэчы з журналістамі 27 красавіка начальнік Следчага камітэта Валерый Вакульчык паведаміў, што справа, якая расследуецца, — шматэпізодная, па ёй праходзіць шмат сведак. «Абгрунтаванасць затрымання Полудня не выклікае сумненняў», — сказаў кіраўнік СК.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным13

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

«Таксіст высадзіў з-за таго, што я змяніла спосаб аплаты». Транспартная інспекцыя паставіла кропку ў канфлікце4

За палітыку асудзілі маладога валожынскага фермера2

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным13

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць