Здарэнні11

У Ваўкавыску забілі дзвюх жанчын

Па падазрэнні затрыманы малады чалавек.

У Ваўкавыску Гродзенскай вобласці ўчынена забойства двух жанчын пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту.

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, 9 жніўня каля 14.30 у кватэры жылога дома была знойдзена са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі ў вобласці шыі жанчына 1960 года нараджэння, якая праз гадзіну памерла ў рэанімацыйным аддзяленні раённай бальніцы. Па гэтым факце Ваўкавыскі раённы аддзел СК распачаў крымінальную справу на падставе ч. 1 арт. 139 КК (забойства).

У той жа дзень у 20.39 у нежылым доме ў райцэнтры са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі твару і шыі быў знойдзены труп мясцовай жыхаркі 1954 года нараджэння. Па гэтым факце Ваўкавыскім раённым аддзелам СК таксама распачата крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 139 КК.

Падчас праведзеных следча-аператыўных мерапрыемстваў устаноўлены падазроны.
Ім аказаўся непрацуючы раней судзімы жыхар Ваўкавыска 1990 года нараджэння, затрыманне якога правялі супрацоўнікі Ваўкавыскага РАУС.

Абодва злачынствы ўчыненыя падчас канфліктаў, што ўзніклі паміж падазроным і яго ахвярамі падчас сумеснага распіцця спіртных напояў.

Улічваючы, што ва ўчыненні абодвух злачынстваў падазраецца адна і тая ж асоба, крымінальныя справы аб’яднаныя ў адну вытворчасць і далейшае расследаванне праводзіць упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. Для высвятлення акалічнасцяў здарэння створана следчая група з ліку найбольш дасведчаных следчых.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Што чуваць у Анатоля Фёдарава, якога разбіў інсульт на стрыме ў Пятрухіна?7

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»35

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць