Спорт11

Брэсан: Выйгралі ў Арменіі 2:1, прайгралі Кіпру 0:3

Сёння нацыянальная і маладзёжная зборная правялі свае матчы.

Нацыянальная зборная па футболе (галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў) выйграла ў таварыскім матчы ў Ерэване ў зборнай Арменіі 2:1.

Рэнан Брэсан вызначыўся на 44-й і 66-й хвілінах. Армяне не забівалі, у свае вароты пацэліў Дзмітрый Верхаўцоў (на 71-й хвіліне).

Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Верамко (к) (Жаўноў, 46) — Бардачоў (Вераціла, 60), Мартыновіч, Верхаўцоў, Жаўнерчык — Цігараў, Кісляк (Драгун, 46) — Пуціла, Брэсан, Няхайчык — Карніленка (Камароўскі, 46).

Беларусь рыхтуецца да старту ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014 года. Нагадаем, што зборная згуляе ў адной групе з дзеючымі чэмпіёнамі Еўропы (і свету) зборнай Іспаніі, Францыяй, Фінляндыяй і Грузіяй.

Нашы футбалісты пачнуць турнір матчам з Грузіяй 7 верасня ў гасцях, таксама на выездзе 11 верасня згуляюць з Францыяй.
12 кастрычніка матч з Іспаніяй у Мінску, 16 кастрычніка — матч з Грузіяй у Беларусі.

Сёння правяла адборачны матч да свайго чэмпіянату Еўропы маладзёжная зборная.
Яна на сваім полі (на «Дынама-Юні») прайграла Кіпру 0:3 (Энглезу, 13, Міцідзіс, 50, Курловіч, 73, у свае вароты). Канцоўку сустрэчы беларусы праводзілі ўдзевяцёх пасля двух выдаленняў.

Напярэдадні сустрэчы Вяргеенка заявіў, што запісы матчаў зборнай Кіпра кудысьці зніклі, таму ён змог сабраць толькі статыстычную інфармацыю пра саперніка, дадае БелаПАН.

Становішча каманд у групе 1: Германія — 24 ачкі (8 матчаў; розніца мячоў 32–5), Боснія і Герцагавіна — 16 (8; 17–8), Кіпр — 12 (9; 16–19), Грэцыя — 10 (8; 13–11), Беларусь — 10 (8; 10–14), Сан-Марына — 1 (9; 2–33).

Беларускай маладзёжнай камандзе засталося правесці матчы з Германіяй (7 верасня ў гасцях) і Сан-Марына (10 верасня дома).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак15

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць