Свет5555

Гістарычны візіт патрыярха Кірыла ў Польшчу

Кульмінацыяй будзе падпісанне патрыярхам Кірылам і арцыбіскупам Юзэфам Міхалікам дакумента з заклікам да палякаў і расейцаў прымірыцца і дараваць.

Гэта гістарычна першы візыт кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы ў Польшчу. На сёньня заплянаваная сустрэча патрыярха Кірыла зь мітрапалітам Савам, кіраўніком Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ды вячэра маскоўскага госьця з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.

Кульмінацыяй візыту будзе падпісаньне патрыярхам Кірылам і арцыбіскупам Юзэфам Міхалікам, кіраўніком Канфэрэнцыі біскупаў Рымакаталіцкай царквы ў Польшчы, дакумэнту з заклікам да палякаў і расейцаў прымірыцца і дараваць адзін аднаму гістарычныя правіннасьці. Падпісаньне адбудзецца 17 жніўня ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

Польскія камэнтатары, наогул вітаючы гэты крок з боку расейскага і польскага царкоўных герархаў, адначасова перасьцерагаюць, што ён не азначае радыкальнага пералому ў расейска-польскіх адносінах.

«Прымірэньня цяпер ня будзе, але можна будзе ўступіць на шлях, які да яго павядзе. Дэклярацыя Касьцёлу і Царквы можа стаць пачаткам гэтага шляху», — піша Пётр Сквяцінскі ў сёньняшнім выданьні газэты Rzeczpospolita.

Паводле Сквяцінскага, нягледзячы на супярэчлівыя ацэнкі постаці патрыярха Кірыла, на Расейскую праваслаўную царкву палякі павінны глядзець хутчэй як на саюзьніка, чым на ворага: «Расейская праваслаўная царква зьяўляецца антысталінскай, пасьлядоўна пашырае веды пра злачынствы пэрыяду сталінскіх рэпрэсій, залічвае да ліку бласлаўлёных і сьвятых ахвяры НКВД. (...) Па-другое — і на гэта павінны зьвярнуць сваю ўвагу перад усім тыя з палякаў, якія ня хочуць рэклямаванай лібэральна-левым асяродзьдзем рэвалюцыі ў культуры — Царква бачыць гэтую пагрозу і супрацьстаіць ёй. (...) У сучасным сьвеце няшмат апанэнтаў рэвалюцыі ў культуры; варта належным чынам ацаніць тых, якія існуюць і дзейнічаюць» — піша Сквяцінскі.

Арцыбіскуп Юзэф Міхалік сказаў пра візыт патрыярха Кірыла: «Ёсьць старапольская прыказка: важнейшы сусед за мяжою, чым брат за гарою. Няма сэнсу паварочвацца адзін да аднаго сьпінай, гэта не па-хрысьціянску, калі людзі вырошчваюць у сабе непрыязь і нянавісьць».

Шмат хто з нагоды візыту патрыярха Кірыла прыгадаў ліст польскіх біскупаў да нямецкіх у 1965 годзе — на парозе сьвяткаваньня 1000-годзьдзя хрысьціянства ў Польшчы — у якім польскія духоўнікі выступілі з запамінальным заклікам да немцаў: «выбачаем і просім выбачэньня». Гэты заклік, які быў бязьлітасна раскрытыкаваны тагачаснымі камуністычнымі ўладамі Польшчы, сёньня адназначна ўспрымаецца як адзін з найважнейшых крокаў на шляху да польска-нямецкага прымірэньня.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць