Паводле Міністэрства адукацыі, сёлета будуць закрытыя 128 малакамплектных школ у сельскай мясцовасці, якія ў большасьці з’яўляюцца беларускамоўнымі.Колькі застанецца беларускіх школ, у ведамстве пакуль сказаць не могуць, гэта стане вядома толькі пасля 1 верасня.
У Міністэрстве адукацыі таксама пакуль не маюць лічбаў, колькі вучняў у гэтым годзе будзе вучыцца на беларускай мове.Прэсавая сакратарка Юлія Ваніна лічыць, што школы і аддзелы адукацыі ня мусяць займацца інфармаваннем пра магчымасць аддаць дзяцей у беларускамоўныя класы. Выбар мовы навучання павінен ісці з сям’і, кажа Юлія Ваніна: «Можна, канечне, прымусіць, размаўляць
Сёлета ў Мінску беларускамоўных вучняў гатовыя прыняць пяць гімназій і тры сярэднія школы. Апрача гэтага класы на роднай мове гатовы адкрыць сем сталічных школ. Беларускамоўныя класы з адным вучнем працуюць у некалькіх рэгіянальных гарадах.
Да Таварыства беларускай мовы сёлета па дапамогу ў адкрыцці беларускамоўных класаў ніхто з бацькоў не звяртаўся. Пра гэта распавяла першая намесніца старшыні Алена Анісім. Яна расказвае, што рашэнне вучыцца
«Калі бацькі гуртуюцца, калі яны разумеюць, што яны не адны, тады прасцей і ўладам даказаць, што праблема існуе. Як правіла, улады лічаць, што калі гэта 1–2 чалавекі, — гэта не праблема. Няхай прыстасоўваюцца да ўсіх астатніх. Калі збіраецца дзясятак людзей, а то і больш, тады яны мусяць вырашаць гэтую праблему».
Два гады таму прафесар Алесь Астроўскі з Гродна дамогся, каб яго дзеці вучыліся
Беларуская мова стварае стратэгічную перавагу, якая дазваляе дзецям атрымліваць значна лепшую адукацыю».
Каментары