Вайна66

Пасол Украіны ў ЗША: Уся Украіна моліцца, каб Трамп на перамовах дасягнуў выдатных вынікаў

Пасол Украіны ў ЗША Аксана Маркарава выказала думку, што падчас перамоваў з Расіяй, якія могуць адбыцца 15 жніўня на Алясцы, ЗША будуць дзейнічаць з пазіцыі сілы. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю CBS News, піша «Украінская праўда».

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Паводле слоў Маркаравай, «уся Украіна моліцца, каб прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на перамовах эфектыўнасцю дасягнуў выдатных вынікаў». 

«Дык так, мы хочам, каб Пуцін спыніўся, і мы сапраўды спадзяёмся, што гэты ціск прэзідэнта Трампа, пакеты санкцый, якія знаходзяцца на стале, і другасныя санкцыі, якія ўжо ўведзены супраць тых, хто дапамагае Расіі, пераканаюць Пуціна, што прыйшоў час нарэшце спыніць сваю агрэсію».

Адказваючы на пытанне наконт межаў і буферных зон, пасол адзначыла, што канцэпцыя буферных зон з'яўляецца састарэлай.

«Але канцэпцыя буферных зон, ці што там яшчэ, ведаеце, гэтыя састарэлыя, старыя канцэпцыі з мінулага стагоддзя больш не працуюць. Лінія фронту на ўсходзе і поўдні Украіны — гэта лінія фронту паміж злом і дабром. І пытанне ў тым, дзе будзе гэтая лінія фронту. Ці будзе яна на нашай тэрыторыі? Ці будзе яна на нашых межах? Ці будзе яна ў Еўропе і паўсюль, дзе гэта паўплывае на Еўропу, ЗША і іншых, — сказала яна.

Паводле Маркаравай, справа не толькі ў зямлі. Справа ў прынцыпах і каштоўнасцях.

«І мяркуючы па нядаўніх рашэннях, уключаючы санкцыі супраць Індыі за падтрымку расійскай ваеннай машыны, у тым ліку і наконт тых санкцый, якія былі падрыхтаваны, я ўпэўнена, што ЗША будуць дзейнічаць з пазіцыі сілы, ведаеце, мір праз сілу, і гэта дазволіць нам разам знайсці рашэнне для спынення агрэсіі Расіі», — заўважыла яна.

Каментары6

  • бабруйчанін
    11.08.2025
    Нагадаю беларусам ( в Украіне мабыць памятают???))))
    Па дамове у 2020 здаецца размінавалі Чангар масты з Крыма пабярэжье Азова ( буфер міра)
    Далекая сівая старына " будзяпештскі мемерандум" 20 стагодзе
    Гаранты сафіты чыыыз міравыя лідзяры Гаранцыі Гаранты
    21 стагодзе 2014 Які мемарандум?? Дзе Гаранты? Ніхто нічога ні гарантавал))
    Дробнымі літарамі тэкст у нізе бачылі ?? Чыталі ?? Самі вінаватыя Ніякіх гаранцый
  • Filipp
    11.08.2025
    "Лінія фронту на ўсходзе і поўдні Украіны — гэта лінія фронту паміж злом і дабром"
    З гэтым і Расея пагадзіцца, але ж с нюансам) Цікава, а хто быў злом, а хто дабром у другой сусветнай вайне?
  • жэўжык
    11.08.2025
    Filipp, СССР відавочна не быў дабром. І пачынаў вайну ў 1939 як хаўруснік гітлераўскай Германіі.

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА58

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным10

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу9

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА58

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць