Меркаванні2929

Лукашэнка: «Няма такой неабходнасці сёння дэвальваваць нацыянальную валюту»

Кіраўнік дзяржавы гаворыць тое ж, што гаварыў у 2008 і 2011 гадах.

Аляксандр Лукашэнка 11 верасня на нарадзе аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2012 года, ацэнцы вынікаў і праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2013 год развеяў чуткі, якія з’яўляюцца апошнім часам, аб магчымай дэвальвацыі і дэнамінацыі нацыянальнай валюты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Шмат цяпер ідзе размоў, не ведаю, ад каго, наконт дэвальвацыі, дэнамінацыі і гэтак далей. Але сам праект бюджэту, вы бачыце, у трыльёнах цяперашніх рублёў, і мы там не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі і тым больш дэнамінацыі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Вы растлумачце людзям, што мы не пойдзем ні на якую дэвальвацыю. Няма такой неабходнасці сёння дэвальваваць нацыянальную валюту. Мы сёння не стрымліваем курс. Які складваецца, такі складваецца. Я гэта старшыні Нацбанка сказаў пры назначэнні і пастаянна кантралюю. Калі ў народзе нейкія ідуць шараханні, гэта, хутчэй за ўсё, ад гэтых нашых свядомых, якія пачынаюць людзей запалохваць».

Апошнія дэвальвацыі рубля здарыліся ў 2009 і 2011 гадах. У выніку нацыянальная валюта зняцэнілася ў 4 разы.
Для параўнання: курс злотага, літа, расійскага рубля і лата да даляра і еўра за гэты час мала змяніўся, а ўкраінская грыўня абясцэнілася на 60%.
Агулам, за кіравання Аляксандра Лукашэнкі інфляцыя і дэвальвацыя ў Беларусі былі самымі высокімі на кантыненце.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў18

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу4

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі10

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць