Спорт2121

«Мінск-2006» перайменаваны ў БК «Цмокi-Мiнск»

Пад такой назвай клуб будзе прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.

Баскетбольны клуб «Мінск-2006» будзе перайменаваны ў БК «Цмокi-Мiнск». Клуб ужо адправіў адпаведныя дакументы ў аргкамітэты турніраў, у якіх прыме ўдзел.

Кіраўніцтва баскетбольнага клуба «Мінск-2006» зладзіла прэзентацыю свайго новага фірмовага стылю ў канцэртнай зале дзіцячай філармоніі. На мерапрыемстве прысутнічалі гульцы жаночай, мужчынскай і рэзервовай камандаў. Пасля танцаў запрошанага калектыву «Эра» пад музыку этна-трыа «Троіца» на сцэну падняўся дырэктар аддзела маркетынгу, а былы цэнтравы клуба і зборнай Беларусі Аляксандр Куль. Ён заявіў, што перад пачаткам новага сезону было вырашана істотна змяніць фірмовы стыль каманды чатырохразовых чэмпіёнаў Беларусі.

«Поспех у нашай краіне і на міжнароднай арэне засведчыў, што патрабуецца іншы падыход да пазіцыянавання сябе, які б адпавядаў еўрапейскім стандартам», — зазначыў ён. Маркетолагі клуба ў пошуках новай назвы вырашылі звярнуцца да беларускай міфалогіі, і найбольш удалай ім падалася «Цмокі»:

«Гэтае слова адлюстроўвае нашыя памкненні ў поўнай меры, яно нестандартнае і прыйшло да нас з глыбіні стагоддзяў. Яно звязвае мінулае і сучаснасць, таму з гэтага моманту нашая каманда будзе звацца «Цмокі» (Мінск), — абвясціў Аляксандр Куль,
і ў гэты момант стары лагатып на сцэне адгарнулі і паказалі новы фірмовы знак клуба.

«Мы вывучылі гісторыю і пабачылі, што цмок — станоўчы персанаж. Ён увасабляе матэрыяльнае, інтэлектуальнае і духоўнае багацце, таму пасуе нам як найлепш для новай маркетынгавай стратэгіі», — падсумаваў Аляксандр.

Ён нават зачытаў урывак са Статута ВКЛ, у якім упершыню ў сусветнай гісторыі было згадана пра абарону жывёлаў, у прыватнасці цмокаў,
зазначае Budzma.org

Сталічны баскетбольны клуб з’яўляецца адзіным прадстаўніком Беларусі ў Адзінай лізе ВТБ, старт якой пачне 11 кастрычніка хатнім матчам з «Енісеем».

У адной групе з «Цмокамі» будуць гуляць таксама каўнаскі «Жальгірыс» (матч у Мінску 10 сакавіка 2013 г.), маскоўскі ЦСКА (17 лістапада 2012 г.), «Ніжні Ноўгарад», «Трыумф» (Люберцы, Маскоўская вобласць), чэшскі «Німбург», латвійскі ВЭФ (Рыга), краснадарскі «Лакаматыў-Кубань», клайпедскі «Няптунас».

Будуць таксама гуляць «Цмокі-Мінск» у Кубку Еўрачэленджа.

Глядзі таксама: А. Куль: Я з дзецьмі буду размаўляць па-беларуску

Каментары21

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі9

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць