Культура4848

У Гродне надрукавалі школьныя сшыткі з вершамі Быкава

Цяпер забіраюць з крамаў наклад: вершы знайшлі ў інтэрнэце, гэта іншы Быкаў.

Гродзенская друкарня да новага навучальнага года выпусціла серыю сшыткаў з вершамі вядомых беларускіх аўтараў. Фатаграфію аднаго з іх на сваім сайце размясціў блогер Павел Бераснеў. Дзіўна, але разам з класічнымі радкамі Купалы, Коласа і Багдановіча, у серыі апынуўся і сшытак з чатырохрадкоўем Васіля Быкава.

За такое «ўнікальнае» выданне просяць ўсяго 5 тыс. рублёў.

Хоць беларусаў яшчэ ў школе вучылі, што пісьменнік займаўся толькі прозай, ды і сам Быкаў у адным з інтэрв’ю заяўляў, што ніколі не пісаў вершы. У чым жа справа?

Калі ўвесці радкі верша, напісаныя пад партрэтам Васіля Быкава, пошукавік выдае старонку на расійскім сайце «Стихи.ру».

Аўтар гэтых радкоў сапраўды Васіль Быкаў, аднак не вядомы беларускі пісьменнік XX стагоддзя, а малады паэт, верагодна, з Расіі.
На гэтым сайце Быкаў размяшчае вершы з 2005 года, апошні датаваны студзенем 2012-га (беларускі Васіль Быкаў памёр у 2003 годзе). Аўтар таксама піша рэцэнзіі на творчасць іншых паэтаў, актыўна ўдзельнічае ў абмеркаваннях.

Відавочна, што ў друкарні проста не праверылі аўтарства верша, які размешчаны пад партрэтам вядомага беларускага пісьменніка. Афіцыйнага каментара там, праўда, пакуль атрымаць не ўдалося, піша Оnliner.by.

«Гэта глупства. Ніякіх вершаў, тым больш па-расейску, Васіль Уладзіміравіч ніколі не пісаў", -- сказала «Нашай Ніве» ўдава пісьменніка Ірына Міхайлаўна Быкава.

Нядаўна падобным чынам "адзначыліся" і ў Мінску, прыпісаўшы верш Якуба Коласа Міколу Гусоўскаму на бігбордах, прысвечаных Году кнігі.

Радыё Свабода паразмаўляла з вытворча-тэхнічным аддзелам друкарні:

«Залез малады нявопытны хлопчык у Інтэрнэт, набраў «Васіль Быкаў» і здарылася такая прыкрая памылка. Наклад вымаецца з гандлю».

Каментары48

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць4

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць