Эканоміка33

Украіна ўводзіць мыты на імпарт беларускіх нафтапрадуктаў

Услед за Расіяй Украіна рыхтуецца нанесці адчувальны ўдар па беларускім нафтавым бізнэсе.

Паўднёвыя суседзі, мяркуючы па ўсім, ужо цвёрда вырашылі ўвесці мыты на імпарт нафтапрадуктаў з 1 снежня.

Днямі Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне пачаць спецрасследаванне ў дачыненні да імпарту нафтапрадуктаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, датаваным 25 верасня, на сайце Лісічанскага гарадскога савета са спасылкай на заяву міністра энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юрыя Бойкі.

«Сёння ўрад прыняў рашэнне аб тым, каб пачаць спецрасследаванне і з 1 снежня ўвесці мыты на ўвоз імпартных нафтапрадуктаў», — сказаў ён.

Паводле словаў Бойкі, абмежавальныя меры дадуць магчымасць забяспечыць загрузку ўкраінскіх НПЗ.

Нагадаем, у 2011 г. Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны праводзіла спецыяльнае расследаванне адносна імпарту нафтапрадуктаў, якое завершыцца 22 снежня без выкарыстання спецыяльных мер. Улетку гэтага года было рашэнне аднавіць спецрасследаванне. Прычым акцэнт крыху зрушыўся. У цяперашні час, паводле інфармацыі TUT.BY, разглядаецца спецрасследаванне выключна ў дачыненні да імпарту з Беларусі, у той час як раней яно закранала ўвесь імпарт.

Беларускія нафтапрадукты займаюць чвэрць украінскага рынку, а па некаторых відах доля дасягае 50%. На думку ўкраінскага боку, беларускае паліва паступае ва Украіну па заніжаных цэнах з прычыны льготных расійскіх экспартных мытаў для краін Мытнага саюза. Паводле інфармацыі OilNews, агульны імпарт нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну ў 2009—2011 гг. узрос на 64,8% (на 1,1 млн т) — да 2,8 млн т. У першым паўгоддзі 2012 года імпарт павялічыўся на 72,7% (на 0,8 млн т) у параўнанні з такім жа перыядам 2011 г. — да 1,9 млн т.

Увядзенне мытаў можа стаць даволі балючым для Беларусі, якая істотна аслабіць свае пазіцыі на паўднёвым кірунку.

Варта адзначыць, што нядаўна Расія паднесла Беларусі нафтавы сюрпрыз, скараціўшы на чвэрць раней узгоднены аб’ём паставак нафты. Паводле дадзеных расійскай «Транснафты», у IV квартале ў Беларусь з Расіі будзе пастаўлена 4 млн тон расійскай нафты, што на 1,3 млн т менш у параўнанні з III кварталам. Дадзенае рашэнне многія эксперты называюць «наўпростым наступствам скандалу з растваральнікамі». Рэч у тым, што Расія, жадаючы адхрысціцца ад беларускага бізнэсу з растваральнікамі, які наносіць ёй шкоду ў памеры 2 млрд даляраў у год, прапанавала ўвесці мыты на гэтыя нафтапрадукты. Мінск, у сваю чаргу, заблакаваў унесеную расійскім бокам прапанову ў раду Еўразійскай эканамічнай камісіі. Таму РФ нічога не заставалася, як абмежаваць пастаўкі нафты ў Беларусь.

Паводле ацэнак экспертаў, страты беларускага бюджэту ад ахоўных расійска-ўкраінскіх мер могуць скласці каля 2,5–3 млрд даляраў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць