«Прэзідэнт працуе кругласутачна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлекампаніі «Мір» (запісана 4 кастрычніка, фрагменты выйшлі ў эфір 7 кастрычніка).
«Але гэта не значыць, што ён не спіць.
Але і калі ён спіць, калі штосьці здараецца, ніхто цырымоніцца не будзе: прэзідэнта прабудзяць імгненна.Гэта значыць ён увесь час як вавёрка ў коле, — заявіў беларускі кіраўнік. — Вось ён едзе на хакей. Калі крый божа штосьці здарылася: усё, хакея няма. Калі я там вырваў нейкую хвіліну, гэта не значыць, што я з шасці да сямі пасля працы ці з васьмі да дзевяці пасля працы бегаю на лыжаролерах ці на лыжах. Нічога падобнага. Ёсць акенца з пяці да шасці, бяру сякеру, іду секчы дровы ці бягу на лыжаролерах.
Ёсць акенца там трыццаць [хвілін] ці гадзіна ў дзевяць гадзін, я там іду ў лазню з малышом ці са сваімі дзецьмі і г.д. Асабістага жыцця абсалютна ніякага. Гэта ўжо як атрымаецца».
-
«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам
-
«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША
-
Дэпартаваным палітвязням, каб абжыцца на новым месцы, зараз трэба простыя рэчы: вопратка, посуд, пасцель — збор
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары