Грамадства33

Зьмітру Дашкевічу пакуль ня вызначылі дыягназ

Цяпер палітвязень знаходзіцца ў Рэспубліканскай турэмнай больніцы, што на Кальварыйскай. Сёньня са сваякамі Зьмітра, сябрамі і журналістамі сустрэўся галоўны ўрач больніцы.

Цяпер палітвязень знаходзіцца ў Рэспубліканскай турэмнай больніцы, што на Кальварыйскай. Сёньня са сваякамі Зьмітра, сябрамі і журналістамі сустрэўся галоўны ўрач больніцы Аляксей Паўлічэнка.

На мінулым тыдні А. Паўлічэнка паабяцаў распавесьці ўсім цікаўным пра стан здароўя Дашкевіча. Сёньня, аднак, не прагучала пэўнай інфармацыі. Зьміцер знаходзіцца на абсьледаваньні і толькі па яго завяршэньні будзе агучаны дыягназ.

Сёньня ж З. Дашкевіч сустрэўся са сваім адвакатам Аляксандрам Галіевым. Па словах апошняга, Зьміцер ні на што ня скардзіцца, выглядае няблага.

Актывістка незарэгістраванага «Маладога фронту» Наста Палажанка распавяла, што паплечнікі Зьмітра ўжо пасьпелі сабраць яму перадачу, але ён адмовіўся. «Кажа, што не рызыкуе выкарыстоўваць гэтую магчымасьць тут, бо няўпэўнены, ці надоўга тут затрымаецца» — кажа Наста.

Варта адзначыць, што яшчэ да арышту дактары забаранілі Зьмітру моцныя нагрузкі праз праблемы са сьпіною. Месяц таму хлопец быў пераведзены на працы на лесапавал, дзе мусіў перасоўваць цяжкія бярвёны. Праца на лесапільным участку цягнецца больш за 10 гадзінаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць