Меркаванні1919

Прафесар БДУ: Без айфона чалавецтва абыдзецца, а без трактара — ніяк

Дзяржава цвёрда вырашыла развіваць у краіне сістэму прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Няма чаго ўсім ісці ў студэнты, лічаць чыноўнікі і думаюць над тым, як прыцягнуць моладзь у вытворчы сектар.

Сваім меркаваннем на старонках «Народнай газеты» падзяліўся прафесар БДУ Барыс Паньшын.

«Перад кіраўніком любога прадпрыемства востра стаяць два пытанні. Першае — гэта кадры. Другая праблема — мадэрнізацыя вытворчасці. Высокакваліфікаваныя рабочыя — неабходная ўмова сучаснай інавацыйнай мадэрнізацыі, — лічыць прафесар. — Сёння ў Беларусі больш за 80% працоўных месцаў на прадпрыемствах займаюць выпускнікі ПТВ. Беларуская сістэма прафтэхадукацыі налічвае звыш 50 ПТВ і заслужана лічыцца найлепшай сярод краін СНД, а яе структура шмат у чым падобная да прафесійнай падрыхтоўкі рабочых у Францыі. Прафесійныя рабочыя шмат у чым забяспечваюць сацыяльна-эканамічную стабільнасць таксама ў Аўстрыі, Германіі і Францыі, у той час як крызіс скаланае іншыя краіны ЕС».

Паводле словаў Паньшына, захаваўшы і развіваючы сістэму ПТВ, дзяржава дае маладым людзям шырокія магчымасці асваення прафесіі па душы.

«Натуральна, гэта вылучае павышаныя патрабаванні да прафесійнай падрыхтоўкі маладых рабочых — салдат сучаснай інавацыйнай рэвалюцыі, — кажа ён. — Тут яшчэ нямала нявырашаных пытанняў і праблем. Патрабуецца ўсё большая „кропкавая“ падрыхтоўка спецыялістаў для канкрэтных вытворчасцяў, як зноў ствараных, так і мадэрнізаваных. Сёння дзяржаве па сілах ствараць інавацыйныя прамысловыя мястэчкі (кшталту аграгарадкоў), якія добра зарэкамендавалі сябе ў сельскай мясцовасці, і размяшчаць там кластары прафтэхадукацыі».

СМІ, са словаў прафесара, павінныя стварыць культ сучаснага працоўнага чалавека: культурнага, надзейнага, які ўмее галавой і рукамі зарабляць на годнае жыццё.

«Маладых рабочых трэба рыхтаваць з улікам нашых ключавых канкурэнтных пераваг. У Беларусі ёсць дакладныя вытворчасці, развітае сярэдняе і цяжкае машынабудаванне, — кажа прафесар. — Гэта не айфоны, для масавай зборкі якіх даводзіцца прыцягваць тысячы інжынераў і сотні тысяч зборшчыкаў. Беларусь — радзіма БелАЗаў, МАЗаў і трактароў „Беларус“. Без айфона чалавецтва абыдзецца. Без трактара — ужо ніяк».

Каментары19

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала11

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні2

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала11

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць