Грамадства33

Мілінкевіч сустрэўся са Шварцэнбергам і Яўлінскім

Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся ў Празе з міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам і адным з лідараў расійскай апазіцыі Рыгорам Яўлінскім.

Падчас сустрэчы з кіраўніком чэшскага МЗС гаворка вялася пра падтрымку экспертнай працы ў межах «Народнай праграмы» з выкарыстаннем досведу чэшскіх, славацкіх і польскіх рэформаў, а таксама пра развіццё праграмы павышэння кваліфікацыі для маладых беларускіх спецыялістаў, якім выпадзе ажыццяўляць рэформы і мадэрнізаваць краіну.

З Рыгорам Яўлінскім было дамоўлена пра задзейнічанне расійскіх экспертаў пры ацэнцы «Народнай праграмы» — праграмы мадэрнізацыйных рэформаў для Беларусі.

Раней гатоўнасць прыняць удзел у распрацоўцы «дарожных мапаў» у межах «Народнай праграмы» разам з беларускімі экспертамі выказаў аўтар польскіх эканамічных рэформаў прафесар Яцэк Бальцаровіч.

Рух «За Свабоду» плануе ў бліжэйшы час правесці таксама перамовы са спецыялістамі (практыкамі і тэарэтыкамі) ўтарамі рэформаў у Эстоніі, Славакіі, Літвы і іншых дзяржавах — новых сябраў Еўразвязу з мэтай іх далучэння да супрацы па стварэнні праграм трансфармацыі нашай краіны.

«Беларусь будзе рабіць рынкавыя пераўтварэнні апошняй сярод краінаў нашага рэгіёна.
Спазненне шкодзіць нашай канкурэнтаздольнасці. Але з гэтага можна атрымаць і плюсы — мы павінны рабіць тое, што ў нашых суседзяў добра атрымалася, і не паўтараць іх памылак. Беларусы хочуць пераменаў і баяцца іх. Трэба паказаць ім, што есць праграмы, есць спецыялісты, што мы ўлічваем досвед іншых. У іх атрымалася — і мы здолеем. Для рэформаў патрэбны не толькі веды палітыкаў, але і воля, і вера грамадзянаў. Наш абавязак спрыяць іх фармаванню», — лічыць лідар Руху «За Свабоду».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць