Грамадства33

Дзяды ў Віцебску — фотарэпартаж

1 лістапада, па даўняй завядзёнцы, віцебскія актывісты наведваюць могілкі, дзе пахаваныя іхныя аднадумцы.

У лепшы сьвет сышлі пачынальнікі дэмакратычнага руху ў Віцебску, гаворыць найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, ініцыятар памінальных акцыяў на Дзяды:

«Гэтай традыцыі ўжо 6 гадоў. Штогод на Дзяды мы едзем спачатку ў Копці — тут пахаваныя Алена Залеская, Раман Салаўян, Алесь Мудрычэнка і Сяргей Цярэнцьеў. Потым мы едзем у Друкава, дзе пахаваны Ўладзімер Плешчанка, і ў Паляі — на месца расстрэлу мірных беларускіх грамадзян».

Сёлета памінальную акцыю давялося падзяліць на дзьве часткі: у адзін дзень паехаць на могілкі пад вёскай Копці, а ўжо назаўтра — на магілу Ўладзімера Плешчанкі і на месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Зрабіць усё ў адзін дзень не хапае ні часу, бо адлегласьці паміж могілкамі вялікія, ні фізычных сілаў. На могілках жа даводзіцца ня толькі ўскладаць кветкі ды запальваць сьвечкі, але і прыбіраць.

Хамайда:

«Так здарылася, што ў Алены Залескай увогуле ў Віцебску нікога не засталося. Так што калі мы ня прыйдзем, то хто да яе прыйдзе? Яна шмат зрабіла для Аб’яднанай грамадзянскай партыі, але сябраў гэтай партыі я ні разу тут ня бачыў у гэтыя дні…
Раман Салаўян быў сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, Алесь Мудрычэнка — зь першых сябраў Беларускага Народнага Фронту, калі толькі БНФ утварыўся ў Віцебску, Сяргей Цярэнцьеў — таксама зь Беларускага Народнага Фронту».

Памінаць чатырох пачынальнікаў апазыцыйнага руху прыйшлі ўсяго трое цяперашніх актывістаў. А некалі ў гэты дзень, 1 лістапада, пад сьцягамі зьбіралася цэлая калёна віцебскіх апазыцыянэраў, згадвае Барыс Хамайда. І спрабуе знайсьці тлумачэньне таму, што адбываецца:

«Напачатку людзей было болей, а зараз іх не сабраць, іншыя прыярытэты — аб’яднаўчым момантам для апазыцыі сталі грошы. Павінен быць нейкі аб’яднаўчы стрыжань — Радзіма, беларускія каштоўнасьці, але барацьба йдзе за грошы, за пасады, за славу…
А важная справа ня робіцца! А гэта трэба рабіць. Бо калі мы ня будзем прыходзіць да нашых памерлых, то ніхто ня прыйдзе да нас — жывых, каб разам змагацца з гэтым рэжымам».

Тры чалавекі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшлі з краю ў край вялізныя гарадзкія могілкі, спыняючыся каля засьнежаных магіл сваіх аднадумцаў. На магілах засталіся гарэць сьвечкі ў іх памяць.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК затрымаў групу сектантаў «Метагалактыка»4

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца48

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі14

Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці7

Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу4

У 45 гадоў памёр начальнік з Ленінскага РАУС Магілёва12

Чаму мы ўлюбляемся? Навукоўцы абвяргаюць стэрэатыпы16

185 гадоў таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры2

У Беларусі ствараюць «адукацыйны хаб не горшы за Гарвард». Што гэта будзе?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць