Эканоміка11

Кампанія Bosch пакуль не плануе рэалізоўваць новыя праекты ў Беларусі

Пра гэта паведаміў 1 лістапада кіраўнік прадстаўніцтва АО Robert Bosch AG у Беларусі Уладзімір Рыбалоўлеў.

«Нам неабходна развіваць старыя праекты ў Беларусі і замацавацца, напрыклад, у такіх кірунках, як тэхніка для бяспекі. Далей жыццё пакажа, у чым мы павінны развівацца, у чым мае патрэбу Беларусь. Bosch, вядома, пойдзе насустрач і будзе шукаць, што новае прапанаваць гэтаму рынку», — заявіў ён.

Сярод апошніх праектаў Рыбалоўлеў назваў рэканструкцыю Белдзяржцырка і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, камплектаванне сістэм відэаназірання і бяспекі на пагранпераходах «Дамачава» і «Казловічы», на БелАЗе, развіццё сістэмы сэрвіснага абслугоўвання СТА,
аснашчэнне і сэрвіс электраінструментаў будаўнічых кампаній, пашырэнне продажу і сэрвісу бытавой тэхнікі, пастаўку кампанентаў на Мінскі маторны завод.

«Дзякуючы магчымасцям Мытнага саюза Беларусь можа ўвайсці ў больш цесны кантакт з нашай дзейнасцю ў Маскве. Гэта дае нам магчымасць палепшыць нашу лагістыку і выкарыстаць лагістычныя магчымасці маскоўскага офіса. Гэта палепшыць магчымасці вядзення бізнесу ў Беларусі», — мяркуе паўнамоцны прадстаўнік групы Bosch у Расіі, ва Украіне, у Беларусі, Сярэдняй Азіі і на Каўказе Герхард Пфайфер.

Паводле яго слоў, 80% абароту кампаніі ў гэтых рэгіёнах прыпадае на Расію. «Але і астатнія краіны з’яўляюцца для нас вельмі важнымі сегментамі рынку з добрымі магчымасцямі. Беларусь таксама з’яўляецца складальнай часткай гэтага рынку, і вельмі прыцягальнай часткай», — мяркуе ён.

На пытанне пра далейшае супрацоўніцтва з Мінскім маторным заводам Пфайфер сказаў: «Я спадзяюся, што з увядзеннем стандартаў Еўра-4 у Расіі і Беларусі перавагі будуць аддадзены менавіта Bosch, як лідару сярод прадпрыемстваў па вытворчасці прыбораў, што адпавядаюць гэтым стандартам, і гэта створыць магчымасць для новых дзелавых кантактаў». Ён зазначыў, што Мінскі маторны завод ужо даволі даўно супрацоўнічае з кампаніяй Bosch і з’яўляецца «важным і добрым кліентам». «Зараз мы супрацоўнічаем з імі ў аптымізацыі матораў. Мы таксама клапоцімся, каб нашы кліенты маглі адпавядаць высокім стандартам», — сказаў Пфайфер.

Адносна планаў супрацоўніцтва ў сферы зборкі бытавой тэхнікі ён зазначыў: «Мы адкрылі сёлета цэнтры па вытворчасці бытавой тэхнікі ў Санкт-Пецярбургу, і мы пакуль не плануем у рэгіёне краін СНД адкрываць новыя вытворчасці».

Паводле слоў Пфайфера, у 2011 годзе аб’ём продажу кампаніі ў свеце дасягнуў 51,5 млрд. еўра. У Bosch працуюць 300 тыс. чалавек. Летась кампанія ўклала ў навуковыя распрацоўкі 4,2 млрд. еўра і падала заяўкі на атрыманне 4.100 патэнтаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта28

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва42

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта28

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць