Эканоміка66

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы

На паліцах беларускіх крам можна пабачыць папулярныя сродкі бытавой хіміі з папярэджаннем, што хутка яны будуць называцца інакш. Людзі здзіўлены.

Тут і далей скрыншоты відэа Максіма Пушкіна. Якасць палепшана ШІ

Відэа з супермаркета апублікаваў мінскі блогер Максім Пушкін. Бачна, што на бутэльках з бытавой хіміяй ёсць налепкі-папярэджанні. У хуткім часе Vanish будзе называцца Resolve, Tiret — Xtomer, а Finish — Signum. А побач з некаторымі таварамі ўжо стаяць тавары-блізняткі: дызайн бутэлек аднолькавы, а вось назвы розныя. 

«Хто ведае, што адбываецца? Чаму яны ў 2026 годзе вырашылі змяніць назву?» — цікавіцца блогер у аўдыторыі.

Прадукцыя, якую паказвае Пушкін, першапачаткова належала брытанскай кампаніі Reckitt. У красавіку агенцтва Reuters паведамляла, што расійскае падраздзяленне кампаніі распрацоўвае новыя прадукты і рэгіструе правы на інтэлектуальную ўласнасць, каб замяніць большую частку свайго асартыменту гігіенічных сродкаў у Расіі ў адказ на ўзмацненне санкцый Еўрасаюза.

А ўжо ў ліпені Reckitt афіцыйна паведаміла, што прадае сваё расійскае падраздзяленне. Пакупнік — ТАА «Арнэст». Гэта буйная расійская група кампаній, якая вырабляе бытавую хімію, касметыку і іншае. Апошнія гады яна актыўна набывае расійскія прадпрыемствы замежных кампаній, якія сыходзяць з Расіі.

Напрыклад, у 2024 годзе «Арнэст» набыў беларускае і расійскае падраздзяленне кампаніі Unilever (гэта яна выпускала мыла Dove, дэзадаранты Rexona, сродкі для ўборкі Domestos).

Акрамя Vanish, Tiret ды Finish назвы зменяць і іншыя тавары брэнда. Так, Calgon стане Salgent, а Cillit Bang — Brillit Blast. 

Каментары6

  • Сьвіслацкі жабец
    08.10.2026
    А на расейскай нельга было зрабіць? Як шампуні. Каб народонаселенію Мінска было зразумела
  • ХВ
    08.10.2026
    Сьвіслацкі жабец, нельга. Імаверна, маркетынгавыя даследаванні высветлілі, што пасля гэтага продаж значна упадзе, або наогул ніхто не купіць. Адзінае ратаванне ад краху - англамоўныя назвы.
  • Пиши пропало
    08.10.2026
    Это трындец. Как только бренд переходит к россиянам, качество падает за плинтус. Порошки стиральные уже ничего не отстирывают(( разница с европейскими слишком очевидна((

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы1

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы1

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць