Свет1818

У ЗША два штаты легалізавалі марыхуану, яшчэ тры — аднаполыя шлюбы

Штаты Вашынгтон і Каларада прагаласавалі на рэферэндумах за легалізацыю марыхуаны. Дагэтуль марыхуана была легальнай толькі ў ліберальным штаце Каліфорнія, але і там яе выкарыстанне дазволена выключна ў медыцынскіх мэтах.

У штатах Вашынгтон і Каларада марыхуана стане цалкам легальнай, як алкаголь.
У Масачусэтсы прагаласавалі за выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах.

Таксама на рэферэндумах жыхары штатаў Мэн, Мэрылэнд і Вашынгтон прагаласавалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў. Раней яны былі дазволены ў шасці амерыканскіх штатах з пяцідзесяці, аднак ва ўсіх выпадках гэта рашэнне прымалася заканадаўцамі, а не ўсенародным галасаваннем. За прапанову ва ўсіх гэтых трох штатах прагаласавалі 51-55% выбарцаў, яна перамагла мінімальнай большасцю. Усе гэтыя штаты традыцыйна галасуюць за Дэмакратычную партыю, у іх перамог Абама.

Агулам стаўленне амерыканцаў да аднаполых шлюбаў змянілася за апошнія гады. Цяпер адносная большасць выступае за іх узаконьванне, прызнаюць, што цяга да асобаў свайго полу ў некаторых людзей закладзена ад прыроды, і такія людзі павінны мець аднолькавыя правы.

Таксама ў аўторак у некаторых штатах ЗША галасавалі па пытанні смяротнага пакарання. Смяротнае пакаранне на сёння адмененае ў 17 штатах з пяцідзесяці,
але толькі ў Арэгоне гэта адбылося ў выніку галасавання.

ЗША — федэратыўная краіна, і большасць жыццёвых пытанняў вырашаюцца на ўзроўні штатаў, а не на агульнанацыянальным.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

Мужчыну прызналі зніклым без вестак, ягоным дзецям выплачвалі пенсію. А пасля ён знайшоўся1

Украіна адкрыла дарогу сваім дронам для ўдараў па Расіі, знішчыўшы прыфрантавую СПА

У мінскім метро назвалі пяць найбольш загружаных станцый1

Сын Калаўра кінуў хлебную працу і ўзначаліць першы беларускі крыптабанк11

Сабаленка расказала, як два гады таму перажыла смерць Канстанціна Кальцова3

У Гродне дзяўчына засталася без зуба, купіўшы ў «Кароне» шаўрму1

Яўка на выбарах у КР: проста людзям нецікавыя бойкі за пусты мех42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць