Грамадства

Мікіту Сасіма адразу пасьля апэрацыі перавезьлі ў Баранавічы

Актывіста незарэгістраванага моладзевага руху «Зубар» Мікіту Сасіма супрацоўнікі Баранавіцкай міліцыі перавезьлі зь менскага шпіталю ў Баранавічы. Мікіту Сасіма затрымалі 14 сакавіка. У аддзеле міліцыі ў яго пачаўся прыступ апэндыцыту, і яго праапэравалі ў 9-м клінічным шпіталі.

Актывіста незарэгістраванага моладзевага руху «Зубар» Мікіту Сасіма супрацоўнікі Баранавіцкай міліцыі перавезьлі зь менскага шпіталю ў Баранавічы. Мікіту Сасіма затрымалі 14 сакавіка. У аддзеле міліцыі ў яго пачаўся прыступ апэндыцыту, і яго праапэравалі ў 9-м клінічным шпіталі.

Раніцай у палату, дзе знаходзіўся пасьля апэрацыі Мікіта Сасім, увайшлі некалькі чалавек у чорным. Яны патлумачылі Мікіту, што мусяць забраць яго ў Баранавічы, дзе юнак прапісаны. Мікіта пасьпеў сказаць сваёй сяброўцы, што, хутчэй за ўсё, сьледчыя адновяць спыненую крымінальную справу, якую распачалі за ўхіленьне ад службы ў войску.

Журналістаў і паплечнікаў Мікіты Сасіма не пусьцілі нават у шпітальны калідор.

Сяброўка Мікіты была разам зь ім у палаце. Яна распавяла, што мэдыкі падзяліліся на дзьве групы – адны катэгарычна настойвалі, што хлопец пасьля апэрацыі мусіць быць у палаце, там больш, што ў яго яшчэ ня зьняты швы. А іншыя, сярод якіх было і кіраўніцтва аддзяленьня, казалі, што нічога страшнага – маўляў, у Баранавічах таксама ёсьць мэдыкі. Радыё Свабода камэнтаваць сытуацыю ў шпіталі адмовіліся.

Сяброўка Мікіты Сасіма Алена Прапляска назірала, як міліцыянты забіралі яго са шпіталю.

(Прапляска: ) «Гэта ж трэба, каб такі быў небясьпечны чалавек, каб яго аднаго забіраў цэлы аўтобус АМОНу, а потым аж з саміх Баранавічў прыехала цэлая брыгада дазнавальнікаў. І ўсё дзеля аднаго хлопца. Адкажыце, ці моцная наша ўлада, калі адзін хлопец можа быць такі небясьпечны? Было відаць, што дактары ў прынцыпе разумеюць, што паводле мэдычных паказчыкаў яго перавозіць нельга. Але праблема ў тым, што яны не маглі супраціўляцца».

Міліцыянты паведамілі, што Мікіта пакуль будзе знаходзіцца ў Баранавіцкім шпіталі. Прычынаў тэрміновай дастаўкі хлопца ў Баранавічы яны не назвалі.

Паводле «Радыё Свабода»

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць