Здарэнні44

Літоўскія памежнікі не пусцілі ў Еўропу радыеактыўную машыну з лісічкамі з Беларусі

Літоўскія памежнікі прадухілілі ўвоз у краіну з Беларусі грузу радыеактыўных лісічак. Норма радыяцыі была перавышана больш чым у два разы, паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ).

Небяспечны груз быў знойдзены ў аўторак вечарам на КПП Шальчынінкай (з беларускага боку — Беняконі) пры праверцы грузавога аўтамабіля DAF з прычэпам Koegel, за рулём якога знаходзіўся 55-гадовы грамадзянін Беларусі.

Пры ўездзе грузавіка на КПП спрацавала стацыянарнае абсталяванне вымярэння радыяцыі.
Памежнікі праверылі грузавік дадаткова ручнымі прыборамі вымярэння радыяцыі, высветлілася, што радыяцыйны фон лісічак дасягаў каля 50 мікрарэнтген у гадзіну пры дапушчальным фоне ў 20 мікрарэнтген. Замер быў выраблены звонку прычэпа, магчыма, фон у сярэдзіне быў бы яшчэ вышэйшы.

Паводле дакументаў, груз накіроўваўся з аднаго беларускага прадпрыемства праз Літву ў краіны Заходняй Еўропы.

У адпаведнасці з устаноўленым парадкам быў апавешчаны Цэнтр радыяцыйнай бяспекі.

Памежнікі вырашылі не пускаць груз з Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Герасімаў аб’явіў аб захопе горада Купянск-Вузлавы, да якога расійскае войска нават не падышло17

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

У Мінску пракладваюць тунэль для дажджавой вады1

ЕС і Індыя дамовіліся аб свабодным гандлі пасля 20 гадоў перамоў4

Топ-чыноўнік РПЦ назваў Зяленскага, Парашэнку і іншых прэзідэнтаў Украіны «сатаністамі» і заклікаў перамагчы іх малітвай і пастом27

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць