Грамадства

Суд аштрафаваў старшыню гомельскай суполкі «Справядлівага свету»

14 лістапада суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў адміністратыўную справу старшыні гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі.
Паводле артыкула 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб) суддзя Анатоль Сотнікаў пастанавіў аштрафаваць палітыка на 20 базавых велічынь (2 млн рублёў).

Справа супраць Сякеркі была пачата пасля таго, калі ён 14 кастрычніка пасля патрабавання памежнікаў адмовіўся пакінуць цягнік Чарнігаў — Гомель, што прывяло да затрымкі транспартнага сродку.

Уладзімір Сякерка віну не прызнаў, бо лічыць дзеянні памежнікаў неправамоцнымі і незаконнымі: згодна з артыкулам 17 закона «Аб органах памежнай службы» пры абмежаванні правоў грамадзян супрацоўнік памежнай службы абавязаны растлумачыць, па якіх прычынах адбываецца абмежаванне правоў.

«Я прасіў растлумачыць, але ніхто гэтага не зрабіў.
У рапарце было напісана дакладна так: „Выяўлены грамадзянін, які знаходзіўся ў спісах па даручэнні праваахоўных органаў“. На судзе я прасіў растлумачыць: якія спісы, хто мяне туды ўнёс, і як з іх выйсці. Але таксама ніхто не адказаў. Яшчэ да суда я пісаў скаргу кіраўніцтву памежнай групы, дзе задаваў тыя ж пытанні, але таксама не атрымаў адказаў», — гаворыць Сякерка.

Палітык плануе скардзіцца ў пракуратуру і прасіць разабрацца: што за спісы мелі на ўвазе памежнікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць