Усяго патроху

Нацбанк выпусціў манеты «Беларуская чыгунка. 150 гадоў»

Нацыянальны банк 19 лістапада ўвёў у абарачэнне памятныя манеты «Беларуская чыгунка. 150 гадоў»: сярэбраную — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 37 мм; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37 мм.

Як паведамляе Нацбанк, манеты маюць форму круга, з пярэдняга і абаротнага бакоў — выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — на фоне будынка чыгуначнага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі выява сучаснага электрацягніка серыі ЭП; справа — год чаканкі; унізе — намінал: «10 рублёў» (на сярэбранай манеце — і проба сплаву) і «1 рубель» (на медна-нікелевай); уверсе па крузе надпіс: «Рэспубліка Беларусь».

Рэверс: у цэнтры — на фоне будынка чыгуначнага вакзала станцыі Гродна, пабудаванага ў пачатку 60-х гадоў XIX ст., на чыгуначных пуцях выяўлены таварна-пасажырскі паравоз серыі Г (выраблены ў Англіі ў перыяд 1860—1865 гг. для С.-Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі). Над цягніком размешчаны надпіс: «150 гадоў». Уверсе па крузе надпіс: «Беларуская чыгунка».

Манеты адчаканены на прадпрыемстве «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан». Наклад сярэбраных манет — 4.000 штук, медна-нікелевых — 2.000 штук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць