Свет5252

На выбарах у Каталоніі незалежніцкія партыі сабралі 57% галасоў

На датэрміновых выбарах у парламент Каталоніі перамог з 31% галасоў памяркоўны Нацыянальны альянс «Канвергенцыя і саюз Каталоніі».

Паслядоўна незалежніцкая Партыя левых рэспубліканцаў здабыла 14% галасоў. Агулам чатыры незалежніцкія партыі сабралі 57% галасоў.

Кансерватыўная Народная партыя і агульнагішпанская Сацыялістычная рабочая партыя, а таксама іншыя сілы, што выступаюць за захаванне адзінства Гішпаніі, здабылі разам 35% галасоў.

Такія вынікі азначаюць, што рэгіён чакае рэферэндум пра поўную незалежнасць ад Гішпаніі.

Такая перспектыва стала магчымай пасля таго як да патрабавання незалежнасці далучылася кіраўнічая партыя «Канвергенцыя і саюз», якая раней абмяжоўвалася патрабаваннямі самастойнасці ўнутры Гішпаніі.

Мадрыд пярэчыць прэтэнзіям Барселоны на суверэнітэт. Да таго ж, вялікія лічбы каталанцаў жывуць за межамі рэгіёна Каталоніі, у суседніх правінцыях. Таму разыходжанне дзвюх краін можа аказацца напружаным, а вызначэнне межаў новай дзяржавы — складаным працэсам.

Каталонія — гэта рэгіён на поўначы Іспаніі, ад Міжземнага мора да Пірэнеяў. Жыве там каля 7 мільёнаў чалавек. Сталіца — Барселона.

Знакамітыя каталанцы: мастакі Сальвадор Далі, Хаан Міро, архітэктар Антоні Гаўдзі, скульптар Арыстыд Маёль, бізнэсовец Факунда Бакардзі — стваральнік рому «Bacardi», жыдоўскі філосаф Нахманід, спевакі Хасэп Карэрас і Мантсэрат Кабалье, спартоўцы Хуан Антоніа Самаранч, Хасэп Гвардыёла.
У каталонцаў ёсць свая асобная мова і культура.
У часы франкізму каталанскую мову не вывучалі ў школах, яе вывелі з публічнага ўжытку. Але пасля падзення дыктатуры адбылося яе адраджэнне.
На сёння каля 35% насельнікаў Каталоніі аддае перавагу каталанскай, 45% — гішпанскай. 20% актыўна карыстаюцца ў побыце абедзвюма мовамі ці трасянкай.
Пры гэтым у Каталоніі дзейнічаюць меры, накіраваныя на падтрымку нацыянальнай мовы.

Каментары52

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку1

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку1

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць