Улада33

«Хіба гэта злачынства выхоўваць дзяцей у беларускай мове?»

Яраслаў Лукасік прызнаецца, што заўжды меў сантымэнт да Беларусі. Асабліва вабіла Нарач. Там летам 1994 г. Яраслаў пазнаёміўся з Натальляй і вырашыў застацца. Цяпер у іх два сыны і дачка. Усё ў гэтай сям’і ішло добра, пакуль Лукасіка ня выклікалі ў аддзел унутраных справаў Мядзела.

Яраслаў Лукасік прызнаецца, што заўжды меў сантымэнт да Беларусі. Калі жыў яшчэ на Падляшшы, часьцяком выбіраўся ў наш край. Асабліва вабіла Нарач. Там летам 1994 году, у касьцёле, Яраслаў пазнаёміўся з Натальляй і вырашыў застацца. Цяпер у іх два сыны і дачка. Усё ў гэтай сям’і ішло добра, пакуль Лукасіка ня выклікалі ў аддзел унутраных справаў Мядзельскага райвыканкама. Яму, як грамадзяніну Польшчы, загадалі пакінуць Беларусь да 7 чэрвеня, ануляваўшы дазвол на пастаяннае пражываньне.

НН: Якія прэтэнзіі да вас?

ЯЛ: Падставы даволі цьмяныя. Грунтуюцца выключна на запісках КДБ. Мне паказалі ў пашпартным аддзеле ў Мядзелі факс, які прыйшоў канкрэтна з гэтай структуры. Там былі пералічаны асноўныя прэтэнзіі да мяне. Па-першае, мне закінулі тое, што я «займаўся нелегальнай дзейнасьцю ў пратэстанцкіх грамадах», другое — «ўдзельнічаў у нелегальных сходах радыкальна настроеных палітызаваных груповак», а па-трэцяе, што жыў ня там, дзе быў прапісаны.

НН: Што па-вашаму магло выклікаць такую рэакцыю?

ЯЛ: Ня ведаю, што магло так раззлаваць. Я ніколі не хаваў сваёй веры, таго, што я эвангельскі хрысьціянін. Дзяліўся сваімі ведамі з ахвочымі датычна гісторыі гэтага рэгіёну. Ня быў пастырам, проста служыў, прапаведваў — вось і ўся мая дзейнасьць. Што да ўдзелу ў нейкіх «групоўках», то зусім не магу патлумачыць адкуль гэта ўзялося. Ёсьць у мяне шмат знаёмых, якія маюць свой погляд на беларускую сытуацыю. Хоць бы мая жонка, якая зьяўляецца сапраўднай беларускай патрыёткай. Яна моліцца за Беларусь, каб тут было ўсё добра, дзяцей мы выхоўваем у беларускай мове. Хіба гэта злачынства?

НН: Што вы плянуеце рабіць у гэтай сувязі, што будзе з вашай сям’ёй?

ЯЛ: Будзем судзіцца — адпаведныя дакумэнты падалі ў Мядзельскі суд, бо гэта рашэньне парушае правы маёй сям’і і маіх дзяцей. Улады вымушаюць пакінуць іх сваю радзіму. Выглядае на вяртаньне глыбокай саветчыны. Будзем змагацца да апошняга.

НН: Калі справа складзецца не на вашу карысьць, што тады?

ЯЛ: Я шакаваны гэтай сытуацыі, таму гатовых сцэнароў далейшых дзеяньняў не маю. Думаю, што я невыпадкова зьвязаў сваё жыцьцё зь Беларусьсю. І мае адносіны да гэтай краіны застануцца нязьменнымі. Веру, што ў нас будзе магчымасьць вярнуцца сюды, нават калі нас выдаляць.

Гутарыў Сяргей Будкін

На 22.05 29 сьвятароў паставілі свае подпісы пад зваротам у Дэпартамэнт па грамадзянству і міграцыі МУС РБ і ў Адміністрацыю прэзыдэнта з просьбай адмяніць рашэньне аб ануляваньні дазволу на пастаяннае пражываньне на тэрыторыі Беларусі Яраславу Лукасіку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць