Новая сыстэма заказу білетаў на чыгуначны транспарт цераз Інтэрнэт пачала дзейнічаць на Беларускай чыгунцы.
Новая сыстэма заказу білетаў на чыгуначны транспарт цераз Інтэрнэт пачала дзейнічаць на Беларускай чыгунцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў службе ўпраўленьня БЧ.
Паводле спэцыялістаў, пасажыры ў зручны для іх час могуць замовіць білеты на цягнік праз Інтэрнэт, а супрацоўнікі беларускай магістралі даставяць іх па месцы патрабаваньня. "Такая сыстэма спросьціць працэс набыцьця білетаў, зэканоміць пакупнікам час, зьменшыць чэргі ў касах". Плата за дастаўку, незалежна ад колькасьці замоўленых білетаў, складзе 20 тыс. рублёў.
У БЧ таксама адзначылі, што ў найбліжэйшым часе аплату за праязныя дакумэнты можна будзе ажыцьцяўляць пры дапамозе банкаўскіх плястыкавых картак...
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары