Улада44

КДБ уганаравала супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачаньня каштоўнымі падарункамі

За плённае супрацоўніцтва.

Граматамі і каштоўнымі падарункамі аддзячыла абласное ўпраўленне КДБ за сумесную працу журналістаў дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Магілёў».

Уганараванне было прымеркаванае да Дня работнікаў радыё і тэлебачання. Са спазненнем амаль на два тыдні, але ў сувязі з гэтым прафесійным святам, упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці адзначыла працу журналістак рэгіянальнага тэлебачання Ірыны Бардзілоўскай і Таццяны Сяргейчык.

Тэлежурналісткі з некалькімі сваімі калегамі былі запрошаны з гэтай нагоды ў офіс упраўлення КДБ. Ва ўрачыстых абставінах ім ўручылі граматы і каштоўныя падарункі і пажадалі далейшых творчых поспехаў — у тым ліку на шляху сумеснай працы мясцовага тэлебачання і ўпраўлення дзяржбяспекі.

Абедзве гэтыя супрацоўніцы дзяржтэлебачання сапраўды адзначыліся і ў мінулым годзе, і сёлета тэлесюжэтамі, якія запомніліся сваёй незвычайнасцю. У інфармацыйных на першы погляд рэпартажах крытычна распавядалася пра дзелавыя кантакты рэгіянальных грамадскіх арганізацый з замежнымі гасцямі.

Здымачныя групы ў абодвух выпадках адкрыта суправаджаліся невядомымі людзьмі ў цывільным і супрацоўнікамі міліцыі ў форме, якія «на законных падставах» праверкі дакументаў прысутных забяспечвалі журналісткам пранікненне ў памяшканні, дзе адбываліся сустрэчы з замежнікамі.

Адзін з такіх сюжэтаў быў выкарыстаны ў інфармацыйнай праграме Першага телеканалу (БТ) «Панорама недели».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё57

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць