Архіў

Калi злуюцца Юпiцеры

№ 34 (95) 1 сьнежня 1997 г.

Калi злуюцца Юпiцеры

Напрыканцы кастрычнiка Беларускi Экзархат Маскоўскага Патрыярхату за подпiсам Фiларэта распаўсюдзiў сярод настаяцеляў Менскае епархii зварот. У iм зьмяшчаецца кароткая даведка пра БАПЦ i Беларускую Народную Праваслаўную Царкву i «пастырскае занепакоеньне» iх дзейнасьцю ў Беларусi. Пакiнем на сумленьнi Фiларэта закiд пра тое, што нiбыта БАПЦ не прызнаная ў сьвеце нiводнай з iсных памесных Праваслаўных цэркваў, хоць насамрэч, беларускiя аўтакефалы знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Канстантынопальскага Патрыярхату i маюць прызнаньне з боку Амэрыканскае Праваслаўнае Царквы. Але, як i любая царква ў выгнаньнi, БАПЦ ня можа мець статус Памеснай... Цiкава iншае. Фiларэта непакоiць «умяшальнiцтва ў палiтычнае жыцьцё Беларускае дзяржавы». Бачыце, нехта апроч Маскоўскага Патрыярхату вырашыў «умяшацца». Далей болей. Фiларэт бачыць становiшча людзей, якiя змагаюцца за беларушчыну, трагiчным. Чаму? Таму што яны, паводле ягонага звароту, «пазбаўляюць сябе ўратаваньня й вечнасьцi». Вось гэткiм чынам адзiн зь мiтрапалiтаў Маскоўскага Патрыярхату адным сваiм росьпiсам пазбаўляе, ужо тут, на зямлi, людзей права на ўратаваньне й жыцьцё вечнае. Вось жа сапраўды, настаў час, «... калi здаровага вучэньня прымаць ня будуць...» (II Цiм. 4,3-5).

Напэўна ж, шлях да вечнасьцi, паводле Фiларэта, гэта лабызаньнi то з Кебiчам, то з Лукашэнкам. А раптам усё гэта марна? I куды адправiцца чарнабровы мiтрапалiт пасьля зямнога шляху разам з «каталiком» Кебiчам i з наступным — «праваслаўным атэiстам»? Трэба ж яму мець пэўнасьць хоць сёньня. Але яе няма. Як няма i адзiнай для ўсiх дарогi да Бога. Фiларэт знэрваваны. Спачатку адабралi манаполiю на гарэлку, а зараз адбiраюць манаполiю на iсьцiну... Што ж, як казалi ў Рыме: «Юпiцер, ты злуесься — значыць ня маеш рацыi».

Другi «юпiцер» таксама не ў сабе. Вось жа прыехаў Лукашэнка ў Магiлёў, на сход гаспадарчага актыву, хацеў пагаварыць пра далейшыя посьпехi ў iндустрыйным будаўнiцтве. Але ж не. Ня тое балiць. I меча, меча маланкi «юпiцер» у бок нашае «Хартыi’97». Ужо як толькi вочы нi закатвае, рукамi нi махае. Ну i вядома ж, гатовы, як мiтрапалiт, вызначыць усiм месца ў вечнасьцi. «Эта истарычаскае пасмешышча!» Вось як. Вось вы хто, пiсьменьнiкi, мастакi, вучоныя, журналiсты, палiтыкi, якiя праславiлi краiну, на чыiх кнiгах вырасьлi пакаленьнi, чыя праца мацавала наш край, хто дарыў людзям хараство i любоў да Беларусi.

Нарэшце, стрэлы пачалi трапляць у мэту. Не шматтысячныя шэсьцi, не пустапарожнiя самазьняцьцi «паўнамоцтваў» ВС, не газэтная рыторыка, а спакой i ўпэўненасьць, зь якiмi мы ганьбуем «знаўцаў гiсторыi», выводзiць iх з раўнавагi. Злаваньне «юпiцераў» — вось знак, што мы на слушным шляху.

С.Х.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША застрэлілі 21‑гадовую ўкраінку, бежанку ад вайны8

Некаторыя беларускі ідуць у сурагатныя мамы. Колькі за гэта плацяць і хто з жанчын на гэта гатовы?8

У Пхеньяне адкрылі вуліцу ў гонар паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Курскай вобласці2

Фанаты Тэйлар Свіфт абрынуліся з крытыкай на Іллю Малініна пасля правалу на Алімпіядзе2

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў17

У Гродне прадаюць кватэру з крутым відам на Фарны касцёл і Савецкую плошчу. Цана таксама ўражвае5

Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны

Трамп: Дзяржавы-ўдзельніцы Рады міру выдзеляць больш за 5 мільярдаў даляраў на Газу5

Вальфовіч пракаментаваў заявы СВР і папрасіў Еўропу не дыктаваць Беларусі, як жыць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне11

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць