Усяго патроху

Новыя прыярытэты эўрамоладзі

Маладыя эўрапейцы ўсё больш часу жывуць з бацькамі, рэдка належаць да якіх‑небудзь арганізацыяў, а іх галоўная крыніца даходаў — самастойна заробленыя грошы.

З дасьледаваньня Эўрабаромэтру, што праводзілася сярод моладзі 15‑30 гадоў, таксама вынікае, што пераважная большасьць маладых эўрапейцаў пазытыўна ставяцца да Эўразьвязу, хаця ў новых краінах ацэнкі крыху лепшыя, чым у старых. Для 90 % маладых ЭЗ азначае свабоду падарожжаў, працы і навучаньня ў любой з 27 дзяржаваў‑членаў. Але для 40 % маладых людзей ЭЗ асацыюецца з надта вялікай бюракратыяй і грашовымі выдаткамі, а для 35 адсоткаў таксама і з рызыкай страты культурнай разнастайнасьці і тоеснасьці.

Маладыя эўрапейцы не зьяўляюцца актывістамі — 78 % зь іх не належыць ні да якай арганізацыі. Рэшта — гэта ў асноўным сябры спартовых клюбаў і моладзевых арганізацыяў. Зь іншага боку, пераважная большасьць эўразьвязаўскай моладзі выказваюць зацікаўленасьць палітыкай і лякальнымі справамі сваёй краіны і ўсяго ЭЗ.

Дасьледаваньне пацьвердзіла вядомую тэндэнцыю, што моладзь усё даўжэй жыве з бацькамі. «Прычыны гэтаму, аднак, розьняцца — з аднаго боку, гэта недахоп фінансавых магчымасьцяў, зь іншага — падоўжаны час вучобы (нават да 28 год) і больш позьні выхад на сталую працу» — пракамэнтаваў вынікі Карэль Бартак з Дырэкцыі па справах моладзі Эўрапейскай Камісіі. Паводле дасьледаваньня, 44 % маладых эўрапейцаў заяўляюць, што ім не па кішэні пераезд ад бацькоў, 28 % кажуць пра недахоп жытла па даступных коштах, 16 % прызнаюцца ў ляноце і кажуць, што з бацькамі жыць больш зручна.

Чатыры зь дзесяці маладых эўрапейцаў (43 %) заяўляюць, што асноўная крыніца іх даходаў — гэта заробкі на сталай працы. Для 31 % гэта грошы ад бацькоў і сваякоў.

«Моладзь новых і старых дзяржаваў ЭЗ прынцыпова не адрозьніваецца» — кажа Бартак. Пэўныя адрозьненьні назіраюцца ў тым, як маладыя праводзяць свой вольны час. Хаця ўсе і кажуць пра тое, што найбольш ахвотна займаюцца спортам, ходзяць на шпацыр, да сяброў ці на дыскатэкі, але на дапамогу ў хатніх справах свой вольны час у старых краінах выкарыстоўвае ўжо на палову менш моладзі (8%), чым у новых (16%). 26 % літоўцаў, румынаў і 25 % эстонцаў i славакаў, і толькі 4 % немцаў, ірляндцаў альбо галяндцаў дапамагаюць у вольныя хвіліны дома.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Каментары

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка8

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць